Гісторыя Агратурызм 500-годдзе Беларускага Кнігадрукавання

500-годдзе Беларускага Кнігадрукавання

-

- Рэклама -

Сёлета, калі мы адзначаем 500-годдзе Бібліі Францыска Скарыны і беларускага кнігадрукавання, на Дзяржыншчыне адбылася значная культурная падзея. У чытальнай зале Дзяржынскай раённай бібліятэкі адбыліся VI Койданаўскія чытанні пад назвай «Беларуская кніга: ад Скарыны да сучаснасці», прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадруку і Ф. Скарыну.

У чытальнай зале прысутнічалі чытачы бібліятэкі, сябры літаратурнага клуба «Выток», настаўнікі, вучні, прадстаўнікі мясцовай улады, святары з Дзяржынска, Мінска, Фаніпаля. Чытанні адкрыла дырэктар бібліятэкі Валянціна Клімовіч, а вяла рэй супрацоўніца бібліятэкі Вольга Жыбурт.

Пра ролю Ф. Скарыны ў справе асветы і кнігадрукавання ў Беларусі расказаў (па-беларуску) выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Дзмітрый Каўрыга. Пра тое, як раней выдаваліся кнігі, і пра старажытныя выданні, што знаходзяцца ў Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеі, расказала яго дырэктар Галіна Вашкевіч. Пра жыццё, творчасць і канфесійную прыналежнасць Ф. Скарыны вёў размову іерэй храма Ушэсця Гасподняга ў Фаніпалі Сергій Босак. Віктар Уранаў, вядомы на Дзяржыншчыне краязнаўца, гісторык, журналіст і настаўнік, у выступленні абгрунтаваў сваю гіпотэзу аб тым, што цягам усяго жыцця, ад самага нараджэння, Ф. Скарыну спрыялі і дапамагалі прадстаўнікі магутнага ў той час ордэна францысканцаў. Выступленне выслухалі з вялікай цікавасцю, раней артыкулы В. Уранава на гэтую тэму былі надрукаваныя ў раённай газеце «Узвышша». Цікавымі былі выступленні паэтаў Антона Анісовіча і Рэгіны Рэўтовіч, якія прачыталі свае вершы, прысвечаныя Скарыну. Пра вынікі свайго даследавання па гісторыі «Буквара» цікавае паведамленне зрабіла школьніца з Фаніпаля Настасся Вайтэнка.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERAНа кніжнай выстаўцы «Нам кніга – вечнае святло» ўдзельнікі чытанняў мелі магымасць убачыць старадрукі з фондаў бібліятэкі і краязнаўчага музея. Завяршыла Койданаўскія чытанні В. Жыбурт словамі народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы аб ролі Ф. Скарыны ў культурным жыцці беларускага народа. Дарэчы, прыемна адзначыць, што чытанні амаль цалкам праходзілі на беларускай мове.

 Лявон ЦЕЛЕШ, г. Дзяржынск

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам