Гісторыя Агратурызм 500-годдзе беларускай друкаванай кнігі

500-годдзе беларускай друкаванай кнігі

-

- Рэклама -

«Нарыс Ваш мне спадабаўся сваёй танальнасцю, прадметнасцю, яснасцю. Раю Вам працягваць працу над гэтым неверагодна цікавым матэрыялам, з цягам часу выпусціце новае выданне – пашыранае…».

Гэта радкі з пісьма Рыгору Андрэяўцу на выхад яго тоненькай кнігі «Жыццё Фран­цыска Скарыны» знакамітага даследчыка Генадзя Кісялёва, аўтара працаў на тэму аўтарства паэмаў «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», распрацоўшчыка тэарэтычных асноваў літаратурнага крыніцазнаўства як асобнай навуковай дысцыпліны.

Рыгор Мікалаевіч спраўдзіў прадказанне Г. Кісялёва. Ён падрыхтаваў новую кнігу – «Код Скарыны», урывак з якой і прапаноўваем чытачам нашай газеты.

 Падарожжа ў Манпелье

 ***

Францыска Скарыну недарэмна называлі «вандроўным гуманістам». Ён любіў перамену месцаў. Заўжды імкнуўся туды, дзе можна сустрэць цікавых людзей і атрымаць новыя веды. І пажадана, каб новы горад і ўніверсітэт у ім былі нейкім чынам звязаныя з алхіміяй або астралогіяй. Сэрца і душа Скарыны па-ранейшаму аддадзеныя гэтым модным у Еўропе дысцыплінам.Чытаць далей…

Як бы ні мілы быў для яго Парыж, але Скарына, на нашу думку, пасля атрымання тут звання доктара вольных навук, хацеў прадоўжыць сваю адукацыю ў медыцыне. Зрабіць гэта, на вялікі жаль, у Парыжы ў той час ён не мог – у Сарбоне не было медыцынскага факультэта.

Але такі факультэт быў ва ўніверсітэце горада Манпелье. Прычым, гэты факультэт і аналагічны ў Падуі, што ў Італіі, славіліся сваімі медыцынскімі дасягненнямі на ўсю Еўропу. Там імкнуліся атрымаць званне доктара медыцынскіх навук усе паважаныя і знакамітыя людзі.

Хутка Францыск Скарына зноў засабіраўся ў дарогу. Яго шлях ляжаў на поўдзень Францыі.

 ***

У сярэднія вякі людзі падарожнічалі часта. І не на сваіх конях, і нават не на арандаваных. У асноўным – хадзілі пешшу, калі ты бедны студэнт або ссівелы жабрак. Падарожнікі тады асабліва не турбаваліся пра начлег і ежу. Калі мала ў торбе сваіх грошай, каб разлічыцца за пастаялы двор і вячэру, то была магчымасць пераначаваць у гумне або ў стозе сена. Праўда, тут была адна нязручнасць: ад голаду доўга нельга было заснуць…

Але ў большасці выпадкаў дапамагалі ордэны манахаў. На дарогах, па якіх больш за ўсё брылі паломнікі, яны ўтрымлівалі гасцініцы, дзе прыстанак і стол не каштавалі нічога. У тыя часы жабрацтва не было вялікім праступкам у вачах грамадскай маралі. І таксама не было ганьбай для падарожнікаў, якія звярталіся да людской міласці, каб папоўніць свой кашэль.

Стомлены Скарына прыйшоў у Манпелье ў сярэдзіне дня. З крамы булачніка прыемна пахла хлебам. Ён не ўтрымаўся і купіў цэлы бохан. Спатоліўшы голад, пачаў знаёміцца з горадам.

Манпелье ў той час быў сярэднім па колькасці жыхароў горадам Францыі. У ім пражывала звыш дзесяці тысячаў чалавек. Асноўныя прафесіі – булачнікі, карчмары, клірыкі, мяснікі, чарапічнікі, рымары, сядзельнікі. Горад быў багатым. Мясцовыя жыхары гаварылі, што горад падпарадкавалі сабе купцы і атрымліваюць вялікія грошы. Манпелье меў таксама выгаду ад міжнароднага гандлю. З заезджых купцоў бралася пошліна.

Але больш за ўсё ў горадзе было маладых людзей. На прэстыжны медыцынскі факультэт з’язджаліся з усёй Еўропы. То тут, то там па вуліцах горада трапляліся купкі студэнтаў. У іх былі адкрытыя твары. Час ад часу чуўся іх смех.

Манпелье спадабаўся Францыску адразу. Ён адчуў, што ў гэтым горадзе яму будзе добра і ўтульна. Першыя ўражанні аказаліся спраўджанымі. Скарына ніколі не шкадаваў, што дарогі Францыі прывялі яго сюды, дзе ён знайшоў новых сяброў.

 ***

Манпелье быў тым самым горадам, у якім жылі самыя вядомыя алхімікі Сярэдневякоўя. Пра гэта Скарына добра ведаў. Хутчэй за ўсё, гэтая акалічнасць і прывяла яго ў гэты горад на поўдні Францыі.

 Рыгор АНДРЭЯВЕЦ, г. Гомель

(Далей чытайце ў №№ 23 – 24 “Краязнаўчай газеты”) 

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам