Гісторыя Агратурызм 500-годзе Беларускага кнігадруку

500-годзе Беларускага кнігадруку

-

- Рэклама -

Не шукайце красу за морам 

Sviancicki_02 Львоў 1960-х гадоў. Цяпер на вуліцы Драгаманава існуе Музей украінскага мастацтва. А я ў тыя часы з дазволу ўдавы Іларыёна Свянціцкага Аніссі Мац­ве­еўны з вялізнага стала, запоўненага беларускімі старадрукамі (каля сотні кніг з дваццаці друкарняў) асцярожненька браў нашыя нацыянальныя святыні, фата­гра­фаваў вокладкі, старонкі кніг з аздобамі гравюраў… Гэта былі пярліны з так званага Беларускага аддзела напачатку Царкоўнага, а потым Нацыянальнага му­зея, створанага І. Свянціцкім з ініцыятывы мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага. Бу­дзем удзячныя і Івану Луцкевічу з Вільні за дапамогу, бо ўжо ў 1908 годзе І. Свян­ціцкі пісаў, што Беларускі аддзел існуе. Запрашаю віртуальна прабегчыся вокам каля сімвала Львова (на ўваходзе вас сустрэне скульптура льва), зазірнуць на старонкі даследаванняў І. Свянціцкага. Не даводзілася вам бачыць зачытаныя старонкі пражскіх выданняў Скарыны і дамаляваныя руплівай рукою невыяўныя гравюры? Не трэба ехаць за моры-акіяны і вышукваць рарытэты. Вунь Статут ВКЛ з пячаткай уласніка! Паглядзіце на кнігі з друкарні пана Марціна Кухты.Чытаць далей…

Там, у Львове, які ахрысціў мяне на беларуса яшчэ ў далёкіх 1960-х, складаліся першыя выгукі для верша «Малітва Скарыны»:

 Во гэтак сама як дзічынаSviancicki_03

на дальні выбегла лужок,

а прызнае сваё лаўжо;

як птушачка: з-пад аблачыны

палі, разлогі аглядае,

а ведае сваё гняздо

ў траве высокай і густой;

як рыба: ў чарадзе гуляе,

Sviancicki_01плыве да берага чужога,

а чуе родныя віры;

як пчолы: ў полі да пары,

а ворага ля іх парога,

вулей баронячы, зваююць;

таксама й людзі: да зямлі,

дзе ўзгадаваныя былі,

дзе Бог ім сэрцы акрыліў, –

любоў вялікую мілуюць.

 Сяргей ПАНІЗЬНІК

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам