Гісторыя Агратурызм Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» аб'ехаў усю краіну

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» аб’ехаў усю краіну

-

- Рэклама -

У сацыяльным адукацыйным праекце «Чытаем па-беларуску з velcom» узя­лі ўдзел 23 тыс. малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. 20 мая былі пад­ве­дзеныя вынікі першага этапу ініцыятывы, што доўжылася паўтара года. На адкрытай пляцоўцы ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся вялікі інтэрактыўны ўрок праекта, які сабраў больш за 200 школьнікаў з Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.

Спецыяльны ўрок пачаўся з займальнага квэста для дзяцей «Шляхам асветнікаў» побач з помнікамі выбітным дзеячам беларускай культуры. Праграму працягнулі выступленні юных чытальнікаў, арганізатараў і настаўнікаў праекта. Завяршыўся ўрок цырымоніяй ўзнагароджання. Першае месца ў квэсце занялі вучні 2-3 класаў СШ № 4 г. Орша, другое – прадстаўнікі Квасоўскай СШ (Гродзенскі раён), трэцяе месца – каманда школьнікаў з Маладзечна і Дзяржынскага раёна.Чытаць далей…

Ініцыятарам праекта, што закліканы развіць цікавасць школьнікаў да бела­рус­кай мовы, літаратуры і культуры, выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Першыя ўрокі па спецыяльна распра­цаванай праграме прайшлі ў школах і гімназіях Мінска ўвосень 2015 г. У 2016 – 2017 гг. праводзіліся заняткі для вучняў 2-3 класаў установаў адукацыі Гомель­скай, Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абласцей.

«Для нас было вельмі важна ахапіць праектам “Чытаем па-беларуску з velcom” усю краіну, – распавёў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацыяў velcom Вячаслаў Смірноў. – Статыстыка ўражвае: каманда праекта праехала 21 тыс. кіламетраў, каб правесці ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах. Ад аграгарадка Квасоўка непадалёк Гродна да Крычава, ад Брагіна да Наваполацка. Фінальны ўрок для малодшых школьнікаў у вядучай ВНУ Беларусі стаў сімвалічным завяршэннем гэтага этапа».

Пра нацыянальную культурную спадчыну школьнікам распавядалі незвы­чай­ныя настаўнікі – вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва. Пастаяннымі настаўнікамі сталі дзіцячыя пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Раіса Бара­ві­кова, Алена Масла, Наталля Бучынская, а таксама тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

«Гэта вельмі своечасовы і патрэбны праект, – лічыць пісьменніца Раіса Баравікова. – Гэта выдатная магчымасць для пісьменнікаў дапамагчы настаўнікам адкрываць для дзяцей чароўны свет роднай мовы і літаратуры, пашыраць кругагляд і асабіста знаёміць маленькіх чытачоў са сваёй творчасцю. Мы пераканаліся, што ў нас вельмі разумныя і чулыя да мастацкага слова дзеці. Для кожнага з настаўнікаў праекта гэта былі кранальныя, запамінальныя сустрэчы».

Лёгкаатлетка Аліна Талай, прадстаўнікі футбольных клубаў БАТЭ (Бары­саў), «Славія» (Мазыр), «Днепр» (Магілёў), гандбольнага «БГК імя Мяшкова» (Брэст), хакейнага «Металурга» (Жлобін) таксама далучыліся да незвычайных ўрокаў.

«Урокі праекта сталі для мяне радаснай магчымасцю сустрэчы з маладым пакаленнем, – падзяліўся ўражаннямі вядучы праграмы “Падарожжа дылетанта” Юрый Жыгамонт. – На іх я стараўся данесці да дзяцей усю прыгажосць беларускай мовы, распавесці пра традыцыі нашай краіны. Думаю, што ў будучыні гэта абавязкова прынясе свой плён, і ў нас з’явяцца новыя яскравыя пісьменнікі, акцёры, навукоўцы і спартсмены. Хочацца адзначыць і вялікую ўцягнутасць у праект вядомых беларусаў. Больш за 20 прадстаўнікоў нашай культуры і спорту па ўсёй краіне на адзін урок сталі сапраўднымі настаўнікамі для школьнікаў».

У снежні 2016 г. у рамках праекта ў радыёэфіры гучалі вершы беларускіх класікаў у выкананні настаўнікаў праекта, а таксама спецыяльных гасцей. Сярод іх гімнастка Меліціна Станюта, футбаліст Віталь Радзівонаў, акцёр тэатра і кіно Павел Харланчук. Асаблівасцю ініцыятывы стала правядзенне спецыяльных урокаў для школьнікаў у незвычайных месцах, сярод якіх мінскі парк імя Янкі Купалы, Новы замак у Гродне, ратуша ў Магілёве, віцебскі тэатр «Лялька», «Барысаў-Арэна» і музей ААТ «Беларуськалій» у Салігорску.

 Паводле прэс-службы velcom

Фота прадастаўленыя арганізатарамі

Папярэднi артыкулБудзем памятаць…
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам