-

- Рэклама -

Вынікі конкурсу «На сваёй зямлі»

 У галерэі «Прырода і творчасць» Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства 3 мая адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў Міжнароднага праекта «На сваёй зямлі». Каля паўсотні юных мастакоў і мультыплікатараў сабраліся ў Мінску, каб паўдзельнічаць у падвядзенні вынікаў конкурсу.

На адкрыцці выстаўкі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства моладзь вітала прадстаўнік цэнтра Ганна Падгорная, прадстаўнік аргкамітэта Наталля Святкіна і старшыня журы конкурсу жывапісу і графікі мастак Леанід Гоманаў.Чытаць далей…

Першымі былі ўручаныя спецыяльныя дыпломы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за глыбокае адлюстраванне прыгажосці і непаўторнасці роднага краю, а таксама тэмы беражлівага стаўлення да прыроды. Кансультант аддзела інфармацыі Алена Меляшкова разам з дыпломамі ўручыла кожнаму камплект «Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь», якая выдаецца раз на 10 гадоў.

Мастак Л. Гоманаў працягнуў цырымонію ўручэннем дыпломаў, медалёў і падарункаў пераможцам ХІІ Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі і ІІ Міжнароднага конкурсу мультфільмаў і дыяфільмаў. Сёлета імі сталі 426 юных масткоў і 29 мультыплікатараў з 28 краінаў свету. У Мінск змаглі дабрацца ў асноўным удзельнікі з розных гарадоў Беларусі. З замежных гасцей былі прадстаўнікі Расіі – мастакі з г. Мга Ленінградскай вобласці і мультыплікатары з Астрахані. Пад час цырымоніі дзеці і дарослыя змаглі ўбачыць працы пераможцаў – малюнкі і мультфільмы дэманстраваліся на вялікім экране цэнтра.

У другой палове дня ўсіх запрасілі ў мастацкую галерэю «Універсітэт культуры», дзе адбылося ўрачыстае адкрыццё другой часткі выстаўкі, у экспазіцыі якой прадстаўленыя ў асноўным графічныя працы. Большасць з іх належыць расійскім аўтарам, пра што ўзгадаў Л. Гоманаў.

Гасцей галерэі прывіталі Уладзімір Шаўцоў – дырэктар грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» – галоўнага заснавальніка конкурсу, мастак-рэстаўратар, член журы конкурсу мультыплікацыі Ганна Выгонная і мастак Л. Гоманаў. Гасцям таксама быў прапанаваны фармат «адкрытага мікрафона», і многія змаглі выказаць свае ўражанні ад падзеі.

 Паводле інфармацыі арганізатараў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам