Гісторыя Агратурызм «Сцяжынкамі мазалаўскіх святыняў» пракрочылі турысты з Вялікіх Лукаў

«Сцяжынкамі мазалаўскіх святыняў» пракрочылі турысты з Вялікіх Лукаў

-

- Рэклама -

6 мая аграгарадок Мазалава, што ў Віцебскім раёне, наведалі турысты з горада Вялікія Лукі (Пскоўская вобласць, Расія).

Пад час экскурсіі госці змаглі пазнаёміцца з прадстаўленымі экспазіцыямі ў краязнаўчым музеі і раённым музеі гісторыі сістэмы адукацыі ў Мазалаўскай сярэд­няй школе. Займальныя падарожжы правялі намеснік дырэктара па наву­чальнай рабоце Ірына Выхадцава і захавальнік фондаў музея Кацярына Каралёва.

Працягнулася знаёмства з гісторыяй аграгарадка агляднай экскурсіяй па населеным пункце, наведваннем помніка архітэктуры ХІХ стагоддзя – колішняга сядзібнага дома маёнтка «Мілае» грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Віцебшчыны Ігната Манькоўскага.

Займальнай стала праграма, падрыхтаваная работнікамі мясцовага Дома культуры. Тут для турыстаў падрыхтавалі канцэртную праграму з удзелам народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Вераснянка», майстар-клас па ігры на цымбалах, а таксама выстаўку-дэгустацыю страваў беларускай нацянальнай кухні.

На памяць аб мерапрыемстве яго ўдзельнікі сфатаграфаваліся каля сельскага дома культуры.

 Андрэй СТРУНЧАНКА, арганізатар экскурсіі

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулМузей цікавостак Гальшанскай зямлі
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам