Гісторыя Агратурызм IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Віцебску

IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Віцебску

-

- Рэклама -

Брэндавая канферэнцыя Віцебска

 Навукоўцы з васьмі краінаў свету сабраліся ў канцы красавіка ў Віцебску на IV Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства», прымеркаваную да 420-годдзя надання гораду магдэбургскага права.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедра гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, а таксама расійская Навукова-педагагічная школа крыніцазнаўства (сайт Источниковедение.ru). У зборнік увайшло больш за 130 навуковых дакладаў даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, ЗША, Германіі, Венгрыі і Малі.Чытаць далей…

Viciebsk-kanf_03Адкрываючы канферэнцыю, намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі адзначыў, што 2017 год сімвалічны для Віцебска, бо 420 гадоў таму кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза даў гораду прывілей на магдэбургскае права. Прывілей замацоўваў правы і вольнасці мяшчанаў, былі створаныя органы самакіравання, пабудаваная ратуша, а Віцебск атрымаў унікальны герб, які амаль у нязменным выглядзе і сёння з’яўляецца сімвалам нашага горада.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі А. Салаўянаў і прадстаўнік Навукова-педагагічнай школы крыніцазнаўства прафесар С. Малавічка.

На пленарным пасяджэнні абмеркавалі пытанні тэорыі і метаду крыніцазнаўства, крыніцазнаўства гістарыяграфіі, а таксама прагучалі даклады, прысвечаныя пісьмовым і выяўленчым крыніцам па гісторыі Усходняй Еўропы і ЗША.

Пасля гэтага праца канферэнцыі працягнулася па секцыях. Напрыклад, на секцыі, прысвечанай крыніцазнаўству гістарыяграфіі, гісторык і краязнаўца Мікалай Півавар выступіў з дакладам пра гісторыю вывучэння сядзібаў Віцебшчыны.

Viciebsk-kanf_00Viciebsk-kanf_04Вялікую зацікаўленасць выклікаў даклад на секцыі па крыніцах гісторыі Новага часу галоўнага захавальніка фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, кандыдата гістарычных навук Канстанціна Карпекіна, які ахарактарызаваў крыніцы, што паслужылі асновай для аднаўлення генеалогіі сялянскага роду Загурскіх з Лёзненшчыны. Знаёмства з гэтым матэрыялам можа быць карысным усім, хто займаецца аднаўленнем уласнага радаводу.

Адзін з самых маладых удзельнікаў канферэнцыі, магістрант кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М. Машэрава Аляксандр Бараноўскі прысвяціў свой даклад выяўленчым крыніцам па гісторыі маёнтка Свяцкіх Беліца на Сенненшчыне.

Запомнілася многім выступленне настаўніка з Мёраў Вітольда Ермалёнка. Краязнаўца прааналізаваў інфармацыйны патэнцыял унікальнай гістарычнай крыніцы – нататніка яфрэйтара Ізыдора Кузняцова з в. Стары Пагост на Мёршчыне, які ўдзельнічаў у т.зв. «кітайскім паходзе» расійскай арміі, накіраваным на падаўленне паўстання іхэтуаняў.

Viciebsk-kanf_02Адметнасцю гэтага года стала вылучэнне асобнай секцыі «Гістарычная ўрбаністыка. Крыніцы гісторыі гарадоў». Сярод іншых на ёй былі прадстаўленыя даклады навуковага супрацоўніка Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Уладзіміра Андрэйчанкі пра бітву пад Віцебскам 12 сакавіка 1196 года, загадчыка аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Доўнара пра маёмасны стан віцебскіх конных мяшчанаў у канцы ХVI стагоддзя.

Viciebsk-kanf_01– Хачу падзякаваць усім удзельнікам канферэнцыі, а таксама тым, хто аказаў дапамогу і падтрымку ў арганізацыі і правядзенні навуковага форуму, – адзначыў загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М. Машэрава Анатоль Дулаў. – Наш універсітэт чарговы раз стаў пляцоўкай для камунікацыі гісторыкаў. Не памылюся, калі скажу, што канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства» стала брэндам гістарычнага факультэта, усяго ўніверсітэта і нашага горада. Спадзяюся, што традыцыя правядзення ў Віцебску кожныя два гады крыніцазнаўчай канферэнцыі працягнецца.

Пазнаёміцца з матэрыяламі канферэнцыі можна па спасылцы: http://ivid.ucoz.ru/upload/library/Vitebsk_2017.pdf.

 Аляксандра Аляксандрава, г. Віцебск

(Цалкам артыкул чытайце ў № !9 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам