Гісторыя Агратурызм Фотакрос «Горад чытае»

Фотакрос «Горад чытае»

-

- Рэклама -

Старт фотакросу «Горад чытае», які арганізавала Мастоўская раённая бібліятэка, быў дадзены сёлета 18 мая. На сустрэчы з яго ўдзельнікамі супрацоўнік бібліятэкі расказала аб ролі чытання ў жыцці чалавека, аб тым, што такое фотакрос, пазнаёміла з умовамі правядзення. Усе «кросеры» атрымалі крос-аркушы з заданнем зрабіць фотаздымкі па наступных тэмах: «Месца чытання змяніць нельга», «Мой любімы герой», «Тут жыве кніга», «Я+Кніга = Любоў».

Цягам тыдня ўдзельнікі фотакросу дасылалі свае фотапрацы на электронную пошту бібліятэкі. Затым журы вызначыла пераможцаў. 1-е месца падзялілі Вольга Вайцяховіч (тэма «Я+Кніга = Любоў») і Алена Добрук (тэма «Месца чытання змяніць нельга»); 2-е месца заняла Валерыя Руткевіч (тэма «Месца чытання змяніць нельга»); 3-е месца – у Паўла Лісая (тэма «Я+Кніга = Любоў»).

Акрамя гэтага фотапраца «Хачу вучыцца» Алены Добрук адзначаная журы за арыгінальнасць ідэі.

Усе ўдзельнікі выдатна справіліся з заданнямі і прадставілі цікавыя фотаздымкі, што дэманстраваліся на выстаўцы пад час правядзення бібліяфэсту «Вясёлка дзяцінства». 1 чэрвеня адбылося ўзнагароджанне пераможцаў.

 Вольга КОРШУН, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Мастоўскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам