-

- Рэклама -

Летнія імпрэзы на сядзібе ў Вайцюшках

 З кожным годам усё большую папулярнасць набываюць музычна-паэтычныя фестывалі ў аграсядзібе «Вайцюшкі», што на Гродзеншчыне.

На пачатку чэрвеня, калі квітнее бэз і ў лесе над Нёманам на ўсё лады спяваюць салаўі, вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч са сваімі сябрамі праводзіць фестываль «Салаўё». У ліпені на Купалле да яго на сядзібу з’язджаецца моладзь на летнікі і «сямейнікі».Чытаць далей…

Сёлета фестываль «Салаўё-2017» меў яшчэ і мастацкія рысы. Цягам тыдня ў Вайцюшках праходзіў пленэр творцаў з розных гарадоў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У ім удзельнічалі мастакі і скульптары з Мінска і Гродна Кацярына Сумарава, Алег Усціновіч, Валянціна Шоба, Ігар Засімовіч і Кацярына Зантарыя.

Скульптар І. Засімовіч тры дні шліфаваў і апрацоўваў камяні. Ён назваў сваю кампазіцыю «Крылы». Сябра, як пабачыў працу, узгадаў метафару У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». На чатыры дні прыехала на Нёман скульптар і выкладчыца К. Зантарыя. Звычайны шэры валун яна ператварыла ў стол, засланы рушніком, на якім па-хатняму размясціліся чыгунок з бульбай і міска з яблыкамі.

Salaujo_04 Salaujo_02 Piraty-knihi_01«Працаваць тут нам спрыяла паветра і ўсё рабілася па натхненні!» – кажа І. Засімовіч. А. Усціновіч зрабіў літары і пячаткі з дрэва, К. Сумарава ператварыла магутны дубовы зрэз у скарынаўскі знак «Месяц і сонца». Яе дачка Марыйка натхнілася скарынаўскімі літаграфіямі і зрабіла свае малюнкі. Вядомая мастачка з Гродна В. Шоба вырабіла літары і кампазіцыі з пяску. Гэты матэрыял успрымаецца ёю як культурны слой, які напластоўваецца адзін на адзін. Уладзімір Панцялееў з Гродна перадаў на пленэр сваю працу ў камені «Лідзейка». Яна сімвалізуе прыток Нёмана.

4 чэрвеня на фестываль прыехалі больш за 100 чалавек з Мінска і розных куткоў Гродзеншчыны. Надвор’е стаяла цёплае і лагоднае. Наведнікі шпацыравалі па лесе, дзе дубы схіляюць свае шаты, і ўздоўж Нёмана, плёхаліся ў рацэ, хадзілі басанож па чыстым і цёплым пясочку. А па абедзе пачалося свята.

На фестывальнай сцэне пад тэнтам з чытаннем вершаў выступілі маладыя лірыкі і аўтарытэтныя ў літаратуры асобы: Ігар Рыжкоў, Наста Кудасава, Аксана Спрынчан, Алесь Ліпай, Уладзімір Някляеў. Слухачы месціліся на зялёнай траўцы і лавах пад дрэвамі. З вуснаў актывістаў Таварыства беларускай мовы прагучалі вершы Ларысы Геніюш, Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Salaujo_01Арганізатар, менеджар і дырэктар фестывалю З. Вайцюшкевіч быў прыемна ўражаны вялікай колькасцю гасцей, у тым ліку і дзяцей. Ён падзякаваў усім удзельнікам пленэру і літаратурных чытанняў, а таксама гасцям сядзібы. Спявак зладзіў невялікі імправізаваны канцэрт з папулярных твораў. Прагучалі песні на вершы Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна, а таксама – творы чэшскага барда Яраміра Нагавіцы ў перакладзе на нашую мову. Потым са спевамі выступіў бард з Ліды Сяржук Чарняк. Мерапрыемства мела нефармальны характар і асаблівую атмасферу цеплыні і сяброўства.

 Эла ДЗВІНСКАЯ, фота аўтара

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулТаямніцы тэхналогіі душы Ігара Карабанава
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам