Гісторыя Агратурызм З гісторыі Жукоўшчынскага парку

З гісторыі Жукоўшчынскага парку

-

- Рэклама -

На паўднёвай ускраіне аграгарадка Жукоўшчына Дзятлаўскага раёна раскінуўся прыгожы парк пейзажнага тыпу. Выразнасць пейзажнай кампазіцыі дасягнутая кантрастным спалучэннем высокіх дрэваў з нізкай шчыльнай пасадкай кустоў, невялікімі палянкамі, а таксама за кошт чаргавання дрэваў розных пародаў. Па перыметры парку праходзяць тры алеі: ліпавая, грабавая і яловая.

Сядзібна-паркавы комплекс быў закладзены пры Эдмундзе Корсаку ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Неагатычны палац праіснаваў у Жукоўшчыне да канца 1940-х гадоў. Ён складаўся з двухпавярховага пяціваконнага галоўнага корпуса, з правага боку была дабаўленая чатырохпавярховая квадратная вежа. Пры ўваходзе ў палац быў ганак з двума слупамі, што трымалі вялікі балкон. Палац размяшчаўся так, што галоўны фасад з балконам выдатна было бачна цераз возера. Вядома, што ў 1930-я гады ў палацы была асаблівая сістэма ацяплення: унутры сценаў былі хады, куды з печаў, што меліся ў кожным пакоі, ішло цёплае паветра. Дзякуючы гэтаму вонкавыя сцены былі цёплыя і, прытуліўшыся да іх, можна было сагрэцца. Быў у палацы і пакой смеху з крывымі люстэркамі. Паміж возерам, сажалкай і вежай палаца быў вялікі луг, на якім спраўлялі дажынкі, каляды і іншыя святы. Меўся тут і басейн з карпамі.

У 1940 – 1941 гадах у палацы размяшчалася школа. У гады Вялікай Айчыннай вай­ны ён гарэў. Пазней яго ўзарвалі і разабралі на будаўнічыя матэрыялы мясцовыя жыхары.

У 1869 годзе ў Жукоўшчыне быў заснаваны вінакурны завод, што працаваў пры дапамозе пары. Гэта быў двухпавярховы мураваны будынак. Меліся два вінныя скляпы. Завод працаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым у напалову зруйнаваным будынку была лазня. Пасля вайны, калі пачалі ўсё адбудоўваць, цэглу са сценаў завода перавезлі ў вёску Парэчча Дзятлаўскага раёна.

З сядзібна-паркавага комплексу да цяперашняга часу захаваўся толькі парк, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Вольга ЛУПАЧ, навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам