Гісторыя Агратурызм Бібліяноч? Нова, крэатыўна, карысна!

Бібліяноч? Нова, крэатыўна, карысна!

-

- Рэклама -

Бібліяноч як форма масавага мерапрыемства даўно з эксперымента ператварылася ў адну з вялікіх культурных акцыяў, што ахапіла многія бібліятэкі. Спачатку яна заваявала папулярнасць у вялікіх гарадах. Але паступова «ўцягваюцца» і бібліятэкі з меншай колькасцю чытачоў.

Бібліятэкі павінны быць гатовымі да новых фарматаў працы з аўдыторыяй. У гэтым пераканаліся і супрацоўнікі Астравецкай дзіцячай бібліятэкі. Бібліяноч, якая ўпершыню прайшла тут 14 чэрвеня, стала таму пацвярджэннем. За невялікі адрэзак часу супрацоўнікі бібліятэкі стварылі цікавую і разнастайную праграму для сваіх наведвальнікаў. Гэта быў новы фармат, новы погляд на працу бібліятэкі і яе работнікаў. Але старанні, падрыхтоўка і жаданне здзівіць, захапіць чытачоў не аказаліся марнымі. Бібліяноч прайшла весела, актыўна і карысна.Чытаць далей…

Прыемным сюрпрызам і пачаткам свята для супрацоўнікаў бібліятэкі стала тое, што юная чытачка Вікторыя Старынская, вучаніца 3 класа гімназіі №1 прынесла ў дар цікавыя і сучасныя кнігі для дзяцей. Магчыма, гэта стане добрай традыцыяй і карыснай справай для дзіцячай установы.

На пляцоўцы каля бібліятэкі гасцей сустракалі роставыя лялькі, якія запрашалі ўсіх патанчыць. Пры ўваходзе казачны доктар жадаў усім здароўя, кожнаму выдаваў вясёлыя рэцэпты, пілюлі і нават цудоўную мікстуру. Тут жа доктар знаёміў з міні-выстаўкай рэтра-шпрыцоў. А яшчэ можна было ўзважыцца і з дапамогай кніжнага ростамера даведацца, з якой колькасці кніг складаецца рост чытача.

У фае разгарнулася творчая майстэрня «Фантазія» па стварэнні саламяных сувеніраў і падарункаў. Вырабы народнага майстра Веранікі Кумішча спадабаліся і дзецям, і дарослым.

biblijanocz_02На абанеменце чытачоў сустракала загадкавая і прыцягальная варажбітка з літаратурнымі гаданнямі. Кнігі на любы густ станавіліся прадказальнікамі, чароўныя прадметы з канверта вызначалі лёс. Кніжная выстаўка давала добрую магчымасць выбраць кнігі на лета.

Летні кіназал, у якім дэманстраваліся любімыя дзіцячыя мульцікі, сабраў самых маленькіх і цікаўных чытачоў.

Найбольш вялікая і ажыўленая чарга сабралася на гульню «Лабірынт страху». Мэта квэста – прайсці сярод жудасных прывідаў, павукоў, кажаноў і іншага, знайсці куфар вядомага казачнага героя Кашчэя Бессмяротнага з яго скарбамі і здабыць сабе прыз. Але зрабіць гэта трэба было вельмі хутка, таму што Кашчэй загадаў чорнаму прывіду ахоўваць свае багацці. Змрочную атмасферу падтрымлівала жудасная музыка, запаленыя свечкі. Азарт і цікаўнасць пераадольвалі страх, і нават чорны прывід, які даганяў шукальнікаў скарбаў, не змог спыніць удзельнікаў квэста. Усе дзеці здабылі сабе прызы і прасіліся наведаць пакой страхаў па некалькі разоў.

biblijanocz_01Далей у чытальнай зале разгарнулася сямейная праграма «Кнігі збіраюць сяброў», дзе бацькам і дзецям прапаноўвалі цікавыя і займальныя віктарыны, а таксама рухомыя і забаўляльныя спаборніцтвы. За актыўны ўдзел кожны атрымаў прыз.

Завяршылася праграма дзіцячай дыскатэкай «Бібліятусоўка», дзе ўсе госці разам з роставымі лялькамі пусціліся ў скокі.

Пад час бібліяночы госці дзяліліся ўражаннямі. Усе выказвалі захапленне, падзяку і шчыра здзіўляліся такой масавай для бібліятэкі, разнастайнай і цікавай праграме.

Гэтыя словы, колькасць наведнікаў у той вечар і задаволеныя твары дзяцей і дарослых былі лепшай падзякай за падрыхтоўку і жаданне зацікавіць, падарыць свята, добра і карысна правесці час. На ўласным вопыце бібліятэкары пераканаліся, што акцыя патрэбная, што такога чытачам не хапала, таму што адразу ж пасыпаліся пытанні, калі яшчэ ў бібліятэцы адбудзецца такое цікавае мерапрыемства.

Хтосьці можа запытацца: прычым тут кнігі, дзе тут падтрымка чытання? Адказ тут можа быць толькі адзін – бібліятэка змагаецца за сваіх наведнікаў, і рэклама, акцыі, розныя нетрадыцыйныя формы працы могуць быць толькі карыснымі ў прыцягненні чытацкай аўдыторыі. Бібліятэка таксама павінна ісці ў нагу з часам, і даволі часта недастатковыя фінансавыя магчымасці замяняюцца крэатыўнасцю, творчымі памкненнямі, асабістай ініцыятывай і проста жаданнем працаваць цікава.

 Ганна КЕРЭЛЬ, бібліятэкар Астравецкай дзіцячай бібліятэкі

Папярэднi артыкулРэпартаж з запаведніка міфаў
Наступны артыкулУ Пуацье да Ходзькі
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам