Гісторыя Агратурызм Фотазгадка пра класіка

Фотазгадка пра класіка

-

- Рэклама -

«Жыве імя Купалы»

Пад такою назваю 19 ліпеня ў цэнтры традыцыйнай культуры і побыту ў в. Плябань Маладзечанскага раёна адбылася прэзентацыя фотавыстаўкі, створанай фатографам Міколам Ліннікам і прысвечанай юбілею славутага Песняра.

Чытаць далей…

На прэзентацыі супрацоўніца цэнтра Любоў Шчэрбач расказала аб творчасці М. Лінніка. Урывак з паэмы «Курган» і вершы Янкі Купалы цудоўна прачытала Алена Асіпенка. Свае вершы, прысвечаныя паэту, прачытала Вольга Шпакевіч. Аб працы Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г. Мінска расказала яе супрацоўніца Святлана Чабатар. Уражаннямі ад выстаўкі падзяліліся дырэктар цэнтра Ала Ліхтаровіч і паэтка Яўгенія Бандаронак.

У экспазіцыі прадстаўленыя 40 фотаздымкаў, частка з якіх паказвае мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, частка – помнікі Янку Купалу ў Беларусі і Маскве, вуліцы беларускіх гарадоў і ўстановы (Літаратурны музей Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы ў Мінску і інш), якія носяць імя паэта.

Выстаўка ўжо адбылася ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска, Валожынскім раённым краязнаўчым музеі і будзе працаваць у в. Плябань да сёлетняга кастрычніка.

Паводле інфармацыі арганізатараў

 

Папярэднi артыкулНевядомы драматург
Наступны артыкулСкарбніца ведаў і традыцыяў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам