Гісторыя Агратурызм Старыя традыцыі на новы лад

Старыя традыцыі на новы лад

-

- Рэклама -

Жніву час і час кірмашу!

Да ўборачнай кампаніі прыступілі ўсе гаспадаркі Касцюковіцкага раёна. Па добрай традыцыі амаль у кожнай з іх справу пачыналі са старажытнага абраду «Зажынкі». Добрага настрою, плённай працы на жніве і багатага намалоту шчыра жадалі земляробам удзельнікі мастацкай самадзейнасці сельскіх клубных установаў.

Чытаць далей…

Як кажуць старажылы, з даўніх часоў гарачая пара жніва пачыналася на Касцюковіччыне з кірмашу на Іллю, а да гэтага часу жаць зерне не дазвалялася. Ладзілі кірмаш у вёсцы Саматэвічы, якой, на жаль, ужо няма на карце раёна: вёска пахаваная ў зямлі, атручанай чарнобыльскай радыяцыяй. Жыхары параз’ехаліся па свеце, але большая частка перасялілася на новае жыццё ў Новыя Саматэвічы. Вясёлае ж свята-кірмаш засталося ва ўспамінах.

Zhnivu chasІніцыятарамі адраджэння гэтага свята выступілі работнікі раённага Цэнтра культуры, а рэалізатарамі сталі супрацоўнікі Новасаматэвіцкага клуба вольнага часу пры падтрымцы кіраўніцтва Бялынкавіцкага сельскага Савета. Зараз кірмаш на Іллю ладзіцца ў рамках праекта па традыцыйнай культуры «Традыцыі Касцюковіччыны – маладым», які праходзіць цягам двух гадоў. За гэты час было сабрана шмат фальклорна-песеннага матэрыялу, і песні ў новай апрацоўцы загучалі ў выкананні аматарскіх калектываў сельскіх дамоў культуры.

Дзве з паловаю гадзіны доўжылася свята-кірмаш на плошчы аграгарадка Новыя Саматэвічы. Мясцовыя жыхары і госці з райцэнтра разам з дзецьмі, унукамі і праўнукамі сабраліся на вясёлы кірмаш не толькі каб прыдбаць штосьці, але і каб акунуцца ў атмасферу свайго дзяцінства і маладосці. На пытанне «а як было раней?» жанчыны наперабой распавядаюць нам пра гісторыю свята. Старэйшая з іх, Алена Сямёнаўна Шорнікава (1944 г. нар.), успамінае:

– Прыблізна з 1947 года штогод на Іллю, другога жніўня, да нас прыязджалі гандляры з усіх бакоў. Машыны і падводы ехалі не толькі з Беларусі, але і з Бранскай вобласці, і з Рослаўля, і нават з Кіева. Карэспандэнты з «Савецкай Беларусі» таксама былі, пісалі потым пра наш кірмаш у газеце. Чым толькі ні гандлявалі! Везлі ўсё: свіней, авечак, свойскую птушку, посуд гліняны, вопратку, цукеркі на палачцы і шмат чаго яшчэ. З’язджацца пачыналі з дзвюх гадзінаў ночы, месцы займалі, раскладаліся. Са світаннем пачынаўся гандаль. Мару ўсіх маладых жанчынаў таго часу – балонневы плашч – можна было толькі тут купіць. Людзей жа было, як кажуць, бокам не апракінуць. Заўжды ладзіліся канцэрты, атракцыёны. Працаваў тэатр «Батлейка», былі скамарохі на хадулях. Але пачыналі весяліцца толькі тады, калі з палёў працаўнікі прыходзілі, бо па загадзе старшыні калгаса менавіта ў гэты дзень, на Іллю, мусіла пачацца жніво, раней ні-ні! Абавязкова зжыналася некалькі палосаў, потым машыны спынялі да наступнага дня, а ўсе дружна беглі на кірмаш.

Вельмі запомніўся гандаль гармонікамі. Гармонікі былі на любы густ, і, каб прадаць свой тавар, майстры «рэзалі» на іх кожны на свой лад – паказвалі тавар тварам. Самае цікавае чакала наперадзе. Людзі, панакупляўшыся дэфіцытаў, разыходзіліся ў розныя бакі, і пачыналіся танцы, як кажуць, да ўпаду. Пад кожным кустом і дрэвам збіраліся з гармонікам і бубнамі. Дзеці па адных, па другіх пабегаюць і ад усіх гасцінцаў атрымаюць. Радасці было! Свята працягвалася з ночы і да ночы, хадзіла ходарам уся вёска. Кірмаш на Іллю чакалі і рыхтаваліся да яго ўвесь год. Ладзіўся ён, пакуль вёску не перасялілі. Зрэшты, не да весялосці доўгі час было, а сёння вось як памаладзелі ізноў! Быццам дома пабывалі.

У гэты час слова бярэ нашая зямлячка, якая пасля перасялення пераехала ў Бабруйскі раён. Падзяліўшыся ўспамінамі, яна прапануе ўсталяваць помнік пахаванай роднай вёсцы Саматэвічы і паказвае жыхарам праект памятнага знака, што ўжо вырабляецца ў Мурманску па замове былых аднавяскоўцаў. «Гэта не проста помнік, гэта даніна памяці і знак павагі да нашых продкаў, нашых каранёў», – вымаўляе ўсхваляваная жанчына, колішняя жыхарка Саматэвічаў.

Потым узнагароджваюць самага старэйшага і самага маленькага жыхароў вёскі, каб паказаць сувязь пакаленняў. І зноў песні, музыка і скокі пад гармонікі. Падысці да мікрафона і выканаць прыпеўку мог любы ахвочы, і прыпеўкі ліліся на любы густ. Свята ўдалося, і хай яно было не такім маштабным, як раней, але пачатак пакладзены. Глядзіш, і адродзіцца вялікі Ільінскі кірмаш на новым месцы, і ў Новыя Саматэвічы зноў паедуць людзі з усіх бакоў.

Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна

Папярэднi артыкулБібліятэчная прыдумка
Наступны артыкулГербоўнік
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам