-

- Рэклама -

             Ода беларускаму першадрукару

 

Паўтысячы гадоў да нас ідзе, ідзе Скарына

І слова друкаванае нясе ў кожны дом.

Ён знае, што без кніг не здзейсніцца Краіна,

Без слова беларускага не сцвердзіцца Айчына,

Што толькі Біблія дасць моцы ёй сваім святлом.

 Чытацуь далей…

Няхай жыве ў вяках імя тваё, Францыск Скарына,

І родны слаўны Полацк твой, адкуль пайшоў ты ў свет!

Табою ганарыцца Беларусь не без прычыны:

У сваіх прадмовах ты вучыў, як людзі жыць павінны,

Асветнік-гуманіст, першадрукар наш і паэт.

 

Цябе й сягодня помняць Кракаў, Падуя і Прага,

Дзе ўпершыню на роднай мове выдаў ты Псалтыр,

Каб просты люд вучыцца змог, меў да сябе павагу,

Знайшоўшы «золата ў пяску», свой гонар і адвагу,

Бо ў кожнай прытчы – мудрасці жыццёвы эліксір.

 

Памроілася мне, што ўчора йшоў ты па сталіцы.

Па мантыі пазнаў цябе (на галаве – берэт).

Лячыць каго, ці паглядзець, ці проста падзівіцца,

Ці мо зайсці ў царкву, касцёл і нізка пакланіцца

І перадаць яшчэ адзін, не сказаны, сакрэт?

 

Аляксандр ГОЦКА, г. Навагрудак

Папярэднi артыкулЮбілей святыні
Наступны артыкулДа 85-годдзя з дня нараджэння
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам