Гісторыя Агратурызм Гаворым і чытаем па-беларуску

Гаворым і чытаем па-беларуску

-

- Рэклама -

Так называўся інфармацыйны тыдзень, што прайшоў з 11 па 17 верасня ў бібліятэках Свіслаччыны з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры.

У гэты перыяд у сценах бібліятэк гучала мілагучная родная мова, супрацоўнікі і наведнікі размаўлялі толькі па-беларуску, асаблівая ўвага чытачоў была звернутая на кнігі беларускіх аўтараў. У бібліятэках дэманстраваліся выстава-экспазіцыя «Адкрый для сябе беларускую кнігу», выстава-зварот «Час чытаць кнігі роднай краіны!», выстава-агляд кніг з аўтографам «Кніга – на памяць ад аўтара», партрэтная галерэя «Пісьменнікі і паэты – юбіляры 2017 года». Вялікую цікавасць і захапленне ў чытачоў дзіцячай бібліятэкі выклікала выстава-агляд «Кніга – на памяць ад аўтара», дзе былі прадстаўленыя творы беларускіх пісьменнікаў У. Ліпскага, В. Іпатавай, М. Чарняўскага, В. Квілорыя, Н. Ігнаценка, А. Цыхун, Л. Шаўчэнка, Г. Скаржынскай-Савіцкай, А. Нікіпорчык, Я. Дзяшко і іншых, якія ў розныя гады пабывалі ў бібліятэцы і на памяць падарылі свае кнігі з аўтографамі і добрымі пажаданнямі.

Пад час правядзення раённай акцыі «Беларуская кніга – кожнаму дзіцяці» бібліятэкары прапаноўвалі творы беларускіх аўтараў, а каб выклікаць у юных чытачоў большую цікавасць да кнігі на роднай мове, аздобілі іх маляўнічымі закладкамі-закліканкамі: «Пачытай, гэта цікава!», «Вітаем беларускую кнігу!», «Чытаем беларускую казку», «Я кніжка цікавая!». У дзіцячай бібліятэцы хіт-парад навінак «Беларуская кніга – дзецям» прадставіў кнігі сучасных беларускіх аўтараў А. Зэкава, М. Чарняўскага, У. Карызны, А. Пісьмянкова, В. Кудлачова і іншых. Гэта літаратура розных жанраў: казкі-чамучкі, вершы, апавяданні, прымаўлянкі-забаўлянкі, загадкі-задачкі.

«Беларускай кнізе – сельскі адрас» – пад такой назвай адбылася акцыя перасоўнай бібліятэкі-бібліобуса, у выніку якой чытачы былі азнаёмленыя з навінкамі беларускай літаратуры і зацікаўленыя беларускім раманам, захапляльным дэтэктывам, фантастычным творам.

Асаблівая ўвага была нададзеная творчасці юбіляраў Максіма Танка, Янкі Купалы і Якуба Коласа. На літаратурнай гадзіне «Выдатныя паэты славянскага свету», прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, у Свіслацкай раённай бібліятэцы ў выкананні дырэктара Свіслацкага раённага краязнаўчага музея А. Пекар і вучняў СШ № 2 гучалі мілагучныя вершы песняроў. Напрыканцы сустрэчы наведнікаў чакала займальная віктарына аб жыцці і творчай дзейнайсці знакамітых паэтаў. На гадзіну паэзіі «Я сэрцам пісаў сваю кожную песню» ў Навадворскую бібліятэку – цэнтр краязнаўства былі запрошаныя прыхільнікі творчасці Максіма Танка. Ім было прапанавана самім прачытаць вершы «Родная мова», «Беларусі», «Матыль» і іншыя. Зацікаўленыя мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай кніг паэта.

Дзень інфармацыі ў Поразаўскай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства «Чытай беларускае, каб жыць цікава і карысна» ўключаў паэтычную гасцёўню «Прайсці праз вернасць», прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка, і агляд літаратуры «Беларускія кнігі-юбіляры», што пазнаёміў прысутных з творамі В. Быкава, У. Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і інш. Прагучалі вершы «Нарачанскія сосны», «Радзіма», «Шчасце», «Прызнанне». Запрошаная на мерапрыемства намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УСП «Саўгас Поразаўскі» Т. Здрадоўская эмацыянальна прачытала верш «Рукі маці».

У Свіслацкай раённай бібліятэцы на працягу дня беларускай кнігі «Беларусь літаратурная» прываблівала позірк чытачоў разгорнутая ў чытальнай зале кніжная выстава «Адкрый для сябе беларускую кнігу», якая прадставіла лепшыя ўзоры беларускай нацыянальнай літаратуры ў розных жанрах. Старшакласнікі СШ № 3 на літаратурным знаёмстве «Гродзеншчына літаратурная» нагадалі аб таленавітых майстрах слова нашага краю. Пад час мерапрыемства гучалі вершы Янкі Насуты, Дануты Бічэль-Загнетавай, Адама Міцкевіча, Янкі Маўра. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне «Беларуская кніга».

Супрацоўнікі Навадворскай бібліятэкі – цэнтра краязнаўства ў выхадны дзень прапанавалі чытачам правесці час са сваімі роднымі за кнігай: разам пазнаёміцца з выдатнымі творамі на роднай мове з выставы «Адкрый для сябе беларускую кнігу», пачытаць, зручна размясціўшыся ва ўтульных крэслах. Удзельнікі свята «Беларускія кнігі для ўсёй сям’і» – самыя актыўныя сем’і: Ганчарэвіч, Папковіч, Грыцкевіч адказвалі на пытанні віктарыны «Беларуская народная казка», удзельнічалі ў літаратурных гульнях «Адгадай казку», «Скорагаворкі», «Прыказкі і прымаўкі». Галіна Грыцкевіч зачытала ўрывак з паэмы «Новая зямля». Дзеці спаборнічалі ў конкурсе на лепшага чытальніка беларускіх вершаў.

Пад час правядзення інфармацыйнага тыдня на хвалях раённага радыё ў выкананні чытачоў Свіслацкай раённай і дзіцячай бібліятэк прагучалі меладычныя вершы беларускіх паэтаў. На старонках «Свіслацкай газеты» быў прапанаваны агляд новай літаратуры беларускіх аўтараў.

Спадзяемся, што мы зацікавілі сваіх чытачоў кнігай на роднай мове і ў далейшым шчыра запрашаем усіх у бібліятэкі на сустрэчу з беларускай кнігай!

 Алена РАБЧАНКА, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Свіслацкай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам