Гісторыя Агратурызм Алея славутасцяў Ганцавіччыны

Алея славутасцяў Ганцавіччыны

-

- Рэклама -

З нагоды Дня беларускага пісьменства ў 2011 г. у цэнтры Ганцавічаў быў усталяваны шэраг памятных знакаў і помнікаў. Яны сталі сапраўдным упрыгожаннем горада.

У скверы па вуліцы Гагарына знайшоў месца геральдычны знак. Яго аўтар тага­часны галоўны архітэктар раёна, а цяпер намеснік старшыні райвыканкама Віталь Пракурат. За аснову ўзяты герб горада: у блакітным полі варажскага шчыта два срэбныя жураўлі, у правай верхняй частцы поля залатая пяціканцовая зорка, пад якой паўмесяц рагамі ўгору.

Галоўнымі ў гербе з’яўляюцца жураўлі, якія ляцяць увысь. У міжнароднай сім­воліцы журавель мае вельмі шырокае тлумачэнне. Прыкладам, у хрысціянстве быў знакам уваскрэсення, бо яго прылёт абвяшчаў вясну і абнаўленне прыроды. Але ж герб Ганцавічаў так і застаўся б звычайным знакам, калі б не адметная дэталь: залатыя зорка і паўмесяц. Гэта элементы дваранскага герба «Ляліва», што належаў графу Станіславу Гутэн-Чапскаму – уладальніку земляў, на якіх у канцы XIX ст. былі заснаваныя Ганцавічы.

На вуліцы Кастрычніцкай створаная цэлая алея пісьменства. Яе аўтары брэсцкія архітэктары Павел Герасіменка і Алеся Грушчанкова. У пачатку алеі – памятны знак у выглядзе аркуша паперы і пяра ў гонар правядзення ў Ганцавічах Дня беларускага пісьменства. Калі крочыць далей, можна пабачыць два знакі «Літаратурны гонар Ганцаў­шчы­ны». Кожны з іх выкананы як скрутак з імёнамі празаікаў і паэтаў, жыццё якіх звязанае з нашым раёнам. На першым адзначаныя Іван Лагвіновіч, Віктар Гар­дзей, Алесь Каско і Уладзімір Марук, на другім – Аляксандр Сержпутоўскі, Васіль Праскураў, Іван Кірэйчык і Міхась Рудкоўскі.

Заключным элементам алеі пісьменства стаў помнік Якубу Коласу. З’яўленне памятнага знака класіку літаратуры тут не выпадковае: пасля скан­чэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі 20-гадовы Канстанцін Міцкевіч у 1902 г. прыехаў настаўнічаць у вёску Люсіна, якая цяпер уваходзіць у склад Ганцавіцкага раёна. Акрамя настаўніцкай працы К. Міцкевіч рабіў этнаграфічныя запісы, збіраў вусную народную творчасць, аб чым сведчыць яго нарыс «О крестьянских по­строй­ках деревни Люсино Минской губернии Пинского уезда Хотыничской во­лос­ти». У 1923 г. у Вільні асобным выданнем пабачыла свет першая частка трылогіі «На ростанях» – аўтабіяграфічная аповесць «У палескай глушы», у якой вёска Лю­сіна названая Цельшына. Сёлета адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа, а да помніка класіку па традыцыі будуць ускладзеныя кветкі.

Такім чынам, дзякуючы Дню беларускага пісьменства Ганцавічам была дадзеная магчымасць не толькі правесці вялікія аб’ёмы працаў па добраўладкаванні, але і ў новых помніках і памятных знаках выказаць удзячнасць літаратарам, жыццё якіх і творчасць цесна звазаныя з нашым раёнам.

 Віталь ГЕРАСІМЕНЯ, галоўны захавальнік фондаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея

(Цалкам артыкул з расповедам пра знакамітых землякоў надрукаваны ў № 37 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам