-

- Рэклама -

Беларуская літаратура плюс сацыяльныя сеткі

 11 кастрычніка распачаўся новы этап сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Раней у межах ініцыятывы ладзіліся інтэрактыўныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі на якіх былі вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры, тэлевядучыя і спартсмены. Сёлета ж «Чытаем па-беларуску з velcom» праводзіцца як рэспубліканскі анлайн-конкурс, удзельнікамі якога стануць навучэнцы 7-8 класаў з усёй Беларусі. Мэта праекта – па-новаму адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.Чытаць далей…

Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучням 7-8 класаў прапанавана запісаць відэа, дзе яны чытаюць паэтычны ці празаічны твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Відэа трэба размясціць на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom і выслаць спасылку на публікацыю на электронны адрас movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 г.

Velc-pa-bielar_01На першым этапе праекта будуць вызначаныя па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 г. пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаныя сучаснымі смартфонамі і выйдуць у рэспубліканскі фінал. Ён пройдзе ў Мінску ў маі 2018 г., пераможцам будуць уручаныя смартфоны маркі «Apple».

– За першыя 2 гады рэалізацыі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» нашая каманда праехала 21 000 кіламетраў і правяла ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах. Сёння мы радыя пачаць новы этап праекта, які дазволіць ахапіць кожную школу Беларусі, – каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацыяў velcom Вячаслаў Смірноў. – Новы фармат конкурсу дыктуе сам час – для падлеткаў цяпер звыклыя смартфоны і сацыяльныя сеткі. Нашая мэта – выкарыстаць сучасныя тэхналогіі, каб звярнуць увагу школьнікаў на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў.

Ацэньваць працы ўдзельнікаў будуць пастаянныя сябры журы праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»: пісьменніца Раіса Баравікова, рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Таксама ў склад журы ўвойдуць дзеячы культуры, адукацыі і спорту.

– «Чытаем па-беларуску з velcom» – гэта неверагодная ініцыятыва, таму што яна аб’ядноўвае тысячы дзяцей з усёй Беларусі. У цэнтры праекта адзін з галоўных складнікаў культурнай спадчыны нашай краіны – беларуская літаратура, – лічыць Р. Баравікова. – Дзякуй кампаніі velcom за тое, што яна надае вялікую ўвагу развіццю беларускай мовы і літаратуры і прыцягвае да такога карыснага праекта нас, беларускіх пісьменнікаў.

Пад час прэзентацыі конкурсу, якая прайшла ў школе № 136 г. Мінска, вучням, гасцям і журналістам падрабязна распавялі правілы ўдзелу ў праекце. Першымі будучых удзельнікаў конкурсу падтрымалі прадстаўнікі ад Беларусі на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне» ў 2015 і 2017 г. Руслан Асланаў і Хелена Мерааі.

– Я ведаю, як важна мець падтрымку ў любых сваіх пачынаннях ад сяброў, бацькоў, старэйшых. І менавіта таму я сёння тут. Хачу пажадаць поспеху кожнаму з будучых удзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», – распавяла Х. Мерааі. Удзельніца дзіцячага «Еўрабачання – 2017», фінал якога адбудзецца 26 лістапада ў Тбілісі, прызнаецца, што захапляецца беларускай літаратурай, а яе любімы беларускі аўтар – Васіль Быкаў.

З падрабязнымі правіламі праекта ўдзельнікі конкурсу могуць пазнаёміцца на сайце www.velcom.by.

 Таісія ПАЖОГІНА, каардынатар праекта

Папярэднi артыкулБіяграфічны летапіс
Наступны артыкулМілыя вобразы матуляў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам