Гісторыя Агратурызм Мілыя вобразы матуляў

Мілыя вобразы матуляў

-

- Рэклама -

13 кастрычніка ў Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі прайшло літаратурнае пасяджэнне «Мілы вобраз», прысвечанае Дню маці. Гэтае свята абуджае ў нашых сэрцах пачуцці да самага дарагога і любімага чалавека.

Мама – гэта не толькі добрыя вочы, клапатлівае сэрца, ласкавыя рукі па-сапраўднаму роднага чалавека. Мама – гэта анёл-ахоўнік, яна абараняе нас ад непрыемнасцяў і перажыванняў, мама – сімвал бацькоўскага дома, невычэрпная крыніца дабрыні, любові, цярпення…

Пад час свята вучні 9 класа сярэдняй школы № 1 казалі шмат пяшчотных, кранальных словаў пра маму. Госці імпрэзы дзяліліся эмоцыямі, спявалі, жартавалі. Гродзенскі паэт Уладзімір Пятроў чытаў свае вершы, пранізаныя наскрозь радасцю, нечым светлым і шчыра дзіцячым. Вядучая Роза Васюк прачытала ліст старэнькай мамы да сваёй дачкі, дзе былі такія радкі: «Калі я запэцкаюся ежай, калі не змагу апрануцца без тваёй дапамогі, будзь цярплівай. Успомні, як шмат гадзінаў я патраціла, калі вучыла гэтаму цябе…». Гэтыя словы не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных.

 Зоя Варсоцкая

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулВандроўка па Баранавіччыне
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам