-

- Рэклама -

Лёсы і ролі ашмянскага народнага тэатра

 15 кастрычніка Ашмянская раённая бібліятэка правяла чарговае пасяджэнне клуба «Сустрэча» пад назваю «Тэатр: лёсы і ролі», прысвечанае 70-годдзю ашмянскага народнага драматычнага тэатра. У чытальнай зале бібліятэкі сабраліся пастаянныя сябры клуба, а таксама неабыякавыя да тэатральнага жыцця горада людзі.

Вядучая, якой была аўтарка гэтых радкоў, распачала сустрэчу з кароткай гісторыі стварэння тэатра.Чытаць далей…

teatr-klub_02 teatr-klub_01Потым артысты тэатра Наталля Ягела і Андрэй Кузьменка паказалі сцэну са спектакля Аляксея Дударава «Чорная панна Нясвіжа». Пад час прагляду відэапрэзентацыі «Тэатральнае жыццё: мінулае і дзень сённяшні», якую каментавала рэжысёр тэатра Людміла Спірыдонава, прысутныя разам прайшліся па старонках тэатральных пастановак, успомнілі артыстаў і рэжысёраў. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, каго ўжо няма разам з намі, – гэта А. Міхеенка, Г. Падляцкі, У. Садоўскі, Э. Лукша, А. Спірыдонаў, Г. Папкова, Я. Архіпава, К. Казлова, В. Дабраўляніна і іншыя.

Успамінамі аб першых гадах тэатра падзяліліся ветэраны культуры Уладзімір Карасёў і Мікалай Разенберг. Аб тым, як прыйшлі ў тэатр і што дае ім сцэна, расказалі Людміла Ермакова, А. Кузьменка, маладыя артысты Дзяніс Кузьменка, Н. Ягела, расказала пра планы рэжысёр Л. Спірыдонава. У канцы сустрэчы па традыцыі ўсе разам сфатаграфаваліся на памяць.

 Святлана Галінская, кіраўнік клуба «Сустрэча»

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам