-

- Рэклама -

Творы аб Смаргоні і смаргонскіх абаранках

 16 верасня ў Смаргоні ўпершыню прайшоў рэгіянальны фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі». У мерапрыемстве актыўны ўдзел брала Смаргонская раённая бібліятэка. Сумесна з рэдакцыяй раённай газеты «Светлы шлях» былі падведзеныя вынікі і праведзеная ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу «Найлепшы літаратурны твор аб Смаргоні і смаргонскіх абаранках».

Конкурс праводзіўся сярод усіх ахвочых, без абмежавання ўзросту і месца жыхарства. Для ўдзельнікаў быў распрацаваны парадак арганізацыі і правядзення конкурсу, які змясцілі на сайтах Смаргонскай раённай бібліятэкі і ў газеце «Светлы шлях», а таксама ў сацыяльных сетках.Чытаць далей…

Літаратурны конкурс проводзіўся дзеля садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу таленавітых літаратараў, выконваў задачу прапагандавання края­знаўства як аднаго са значных накірункаў сацыякультурнага развіцця дзяржавы.

Дыпломамі 1, 2 і 3 ступені былі ўзнагароджаныя ўдзельнікі, у творах якіх найбольш выразна праглядалася мастацкае раскрыццё тэмы, актуальнасць, яркасць, арыгінальнасць.

Першае месца прысуджанае Ірыне Гаевай за верш «Абаранкі адмысловыя», у якім найбольш яскрава распавядаецца аб славутасці смаргонскіх абаранкаў па-за межамі краіны:

abaranki_01Абаранкаў слава гэта

Разляталася далёка:

Даляжаць маглі да лета

І ўсё роўна вабіць вока!

 

Водар і памеры мелі,

А ўжо смак – і не кажы!

Ўміг ад шчасця дзеці млелі,

Слінку глыталі мужы.

У жартоўнай форме расказала аб вялікай прыхільнасці сваёй сям’і да смачных абаранкаў Таццяна Паляшчук, якая атрымала другое месца за верш пад назвай «Моя семья». Прывяду ўрывак:

Выйду в кухню спозаранку – муж сидит, грызёт баранку.

Рядом с ним сидит наш кот, тоже сушечку грызёт.

Ну, и я их поддержу  с молоком штук пять умну.

День-деньской прошёл в заботах. Ночь пришла, пора уж спать.

Я легла, а среди ночи слышу звуки я опять:

«Хрум, хрум, хрум» да «Хрясь, хрясь, хрясь».

Трэцяе месца заняў Арсеній Татарынаў з творамі «Кот Янцік і абаранак» і «Мядзведзь Тодар і абаранкі». Гэта дзве гісторыі, адна з якіх заснаваная на рэалістычных падзеях, другая – казачная, але абедзьве апавядаюць аб славутых смаргонскіх прысмаках.

abaranki_02Творы канкурсантаў былі апублікаваныя ў спецвыпуску газеты «Светлы шлях», прысвечаным фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі». А бібліятэка выдала буклеты з творамі пераможцаў конкурсу.

 Аксана МАМАЙ, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Смаргонскай раённай бібліятэкі

  Ад «КГ». А яшчэ, каб ведалі гараджане, славіліся далёка за межамі Беларусі смаргонскія салёныя гуркі ў бочках. Іх салілі па адмысловай рэцэптуры і захоўвалі бочкі пад лёдам мясцовых вадаёмаў. Рэкламны аркуш «Лепшыя гуркі са Смаргоні ў “Гранд-гатэлі” Варшавы», здрукаваны задоўа да Другой сусветнай вайны, я асабіста бачыў у калекцыі аднаго са знакамітых архітэктараў-рэстаўратараў Польшчы.

Уладзімір ГІЛЕП

Абаранкі адмысловыя

(з успамінаў суседзяў-мядзельцаў)

Калісьці чула ад старога

(Талкавалі мужыкі)

Што ў Смаргонь сто вёрст дарогі

Праз азёры, напрамкі.

 

Як настане халадзіна,

На азёры ляжа лёд,

То Язэпіха хадзіла

На Смаргоншчыну ў паход.

 

Не сядзелася на печы.

«Адмахае» праз снягі!

I прыносіла ў заплеччы

Смачны груз і дарагі.

 

Бабкі звараць бульбу, рэпу,

Ў кут паставяць качаргу

I імчацца да Язэпа

Па баранкі, у чаргу.

 

Так бывала, што ад ранку

I свае зрэдку пяклі.

Ды з Смаргоні абаранкі

Адмысловымі былі!

 

Абаранкаў слава гэта

Разляталася далёка:

Даляжаць маглі да лета

I ўсё роўна вабіць вока!

 

Водар і памеры мелі,

А ўжо смак – і не кажы!

Ўміг ад шчасця дзеці млелі,

Слінку глыталі мужы.

 

За сняданнем нейкім ранкам

Наш дзядуля ўспамінаў:

«Гэткіх смачных абаранкаў

Больш у жыцці не спажываў!»

 

Ірына ГАЕВА

Кот Янцік і абаранак

(рэалістычная гісторыя)

Гэта адбылося ў вёсцы, калі я са стрыечным братам гасцяваў у бабулі і дзядулі. Бабуля паклікала нас піць духмяную чабаровую гарбату з абаранкамі. Цяжка словамі перадаць, які гэта цудоўны напой з казачна ачмуральнымі смаргонскімі ласункамі, аж язык праглынуць можна было! Кот Янцік увесь час круціўся вакол нас. Вельмі хацеў паспытаць абаранак? Але мы з братам былі ўпэўненыя, што каты такія прысмакі не любяць.

Неўзабаве сцямнела, і ўсе палеглі спаць. Раптам у хаце пачуўся неверагодны грукат: нешта кацілася і падскоквала па падлозе. Дзядуля ўключыў святло, і мы пабачылі ката… Цяпер, калі ніхто не замінаў, пачаў гуляць з ласункам, качаючы яго па падлозе. Дык вось нашто быў патрэбны абаранак!

 

Мядзведзь Тодар і абаранкі

(казачная гісторыя)

Гэта адбылося вельмі даўно. Мядзведзь Тодар паспяхова паступіў і вельмі добра вучыўся ў Смаргонскай мядзведжай акадэміі. Яму вельмі падабілася і вучоба, і перапынкі, калі можна было паласавацца абаранкамі. А ўжо ў тыя часы ўсім было добра вядома, што Смаргонь – сапраўдная сталіца гэтых прысмакаў!

Як аднаму з лепшых выпускнікоў, Тодару прапанавалі працаваць за граніцай у далёкай Італіі. Мядзведзю спадабаўся цырк-шапіто і маленькія гледачы, якія не шкадуючы далоняў пляскалі яму на выступах. Мінуў некаторы час, і Тодар засумаваў па роднай старонке, па смаку абаранкаў. Яго не радаваў дзіцячы смех, не хацелася больш выходзіць на арэну. Аднойчы сярод гледачоў цырка артыст заўважыў чалавека, у якога на шыі вісела звязка абаранкаў. Тодар вельмі абрадаваўся, пачуўшы знаёмы пах. А калі чалавек пачаставаў мядзведзя, то і ўвесь сум прайшоў! Дырэктар шапіто, даведаўшыся пра гэта, стаў заказваць для Тодара смаргонскія абаранкі з яго радзімы. Такога добрага артыста цяжка было знайсці яшчэ дзе-небудзь, а абаранкі нагадвалі Тодару дом і дапамагалі не сумаваць, а радаваць і весяліць сябе ды іншых!

Арсеній ТАТАРЫНАЎ

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулАгратурызм па-беларуску
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам