Гісторыя Агратурызм З надзальвянскіх цудоўных дуброваў

З надзальвянскіх цудоўных дуброваў

-

- Рэклама -

У кастрычніку ў выдавецтве «Гродзенская друкарня» выйшаў у свет зборнік вершаў і прозы «Давясёлкі» астравецкай пісьменніцы Таісы Сямёнавай (дзявочае прозвішча Бушык). Каларытнае слова, што паслужыла загалоўкам кнігі, зацікавіла мяне, як і іншых аматараў літаратуры. Са зборніка даведаўся, што слова азначае вяселле, якое адбываецца другі раз: спачатку ў горадзе, потым у вёсцы, ці наадварот.

Імя Таісы Сямёнаўны звязанае з рэдакцыяй газеты «Астравецкая праўда», дзе яна чвэрць стагоддзя працавала адказным сакратаром, намеснікам рэдактара, а пасля выхаду на заслужаны адпачынак – стылістычным рэдактарам.

Я трымаю ў руках невялічкі зборнік Т. Сямёнавай «Давясёлкі», зместам якога хочацца падзяліцца з чытачамі газеты.

Што хвалюе паэтку? Некалькі твораў яна прысвяціла самаму дарагому чалавеку – маці, якая рана пайшла з жыцця. Кранае да глыбіні душы яе верш «Успамін», вось радкі з яго: «Лёс матулі маёй – \\ Як рудое, кастрыстае зрэб’е, \\ Што не лашчыць – дзярэ, \\ Не даючы зайсціся ў слязах. \\ Быў кароткі той лёс – \\ Ён дачасна закончыўся ў небе, \\ І сапрэў у сувоях \\ Недатканы дачушцы пасаг…».

Паэтка нарадзілася на Зэльвеншчыне, і аб родным куточку з глыбокай любоўю апавядае ў вершах «Малая радзіма», «Хата вокнамі ў жыта», «Бяроза ў бацькаўскім двары». У адным яна піша: «Дзе мае карані? \\ У надзальвянскіх зялёных дубровах. \\ Скуль дарогі бягуць? \\ З ваўкавыскае Шведскай гары».

Прыцягальная ў паэзіі паэткі і лірыка: каханню яна прысвяціла вершы «Па сцяжынках кахання першага», «Шансон», «Туманны ранак». Зачараваннем дыхаюць вершы паэткі, прысвечаныя восені («Восень», «Кветкі позняй восені»), зіме («Зімовы вечар», «Зіма», «Каляда»), вясне («Блакітнавокая вясна»). Верш «Каля Вечнага агню» паэтка прысвяціла байцам Савецкай арміі, якія прынеслі нам Перамогу: «Уздоўж крывавых франтавых дарог \\ Мільёны паляглі, іх душы – з Богам… \\ Ды самых мужных нам Гасподзь збярог, \\ Каб на плячах прынеслі Перамогу».

Т. Сямёнава яшчэ і выдатны празаік. Яе апавяданні «Давясёлкі», «Ганька», «Бяссонніца» прысвечаныя так блізкай ёй вёсцы і яе жыхарам. Амаль усё жыццё гэтай жанчыны звязанае з журналісцкай дзейнасцю – працавала ў раённых газетах Ліды, Ваўкавыска, Воранава. Але менавіта ў «Астравецкай праўдзе» ў яе раскрыўся талент не толькі выдатнай журналісткі, але і паэткі ды празаіка. Яе творы друкаваліся не толькі ў астравецкай «раёнцы», але і ў газеце «Звязда», у часопісе «Полымя», у альманаху «Галасы», што выдавала «Гродзенская праўда». А ў 2008 годзе яна стала лаўрэатам прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко «За дасягненні ў галіне культуры і мастацтва».

16 лістапада ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі Таісы Сямёнавай, якая сабрала шмат прыхільнікаў яе паэзіі і наогул аматараў паэтычнага слова Астравеччыны, маляўнічага краю, звязанага з жыццём і творчасцю Іосіфа Гашкевіча, Казіміра Сваяка, Адама Мальдзіса… Трэба адзначыць, што ў сваёй пісьменніцкай дзейнасці аўтар знайшла падтрымку галоўнага рэдактара «Астравецкай праўды», сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Рыбік, якая напісала ўступ да зборніка «Давясёлкі».

Дадам, што кніга выйшла невялікім тыражом – усяго 150 асобнікаў. Таму тыя, каму пашчаслівіць набыць яе, будуць узнагароджаныя чароўнай паэзіяй і прозай Т. Сямёнавай. Спадарожнага ветру ў вашыя творчыя ветразі, паважаная Таіса Сямёнаўна!

Лявон ЦЕЛЕШ, г. Дзяржынск

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

2 КАМЕНТАРЫ

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам