Гісторыя Агратурызм Помнік адной і многім

Помнік адной і многім

-

- Рэклама -

Верасень 1943 года. Група вязняў Навагрудскага гета праз тунэль, які адчайна капалі некалькі месяцаў, арганізавала масавы пабег. 74-й гадавіне пабегу з лагера смерці акурат і было гэтай восенню прысвечанае адкрыццё знака ў памяць аб усіх малалетніх ахвярах Халакосту на тэрыторыі былога Навагрудскага гета, дзе цяпер месціцца Музей яўрэйскага супраціўлення. Каб трагедыя больш не паўтаралася, людзі павінны свята захоўваць памяць аб тым, што адбывалася ў часы нямецка-фашысцкай акупацыі на Беларусі.

У адкрыцці прынялі ўдзел былыя вязні гета і нацысцкіх лагераў, прадстаўнікі мясцовых уладаў. На гэтае мерапрыемства прыехалі высокія госці з замежжа – павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі, выкладчык Кембрыджскага ўніверсітэта Джанет Джоссэ.Чытаць далей…

Страшэнная крывавая вайна абарвала жыцці больш за 45 тысячаў ураджэнцаў шматпакутнай Навагрудчыны. Прататыпам помніка стала 12-гадовая жыхарка Навагрудка Міхла Сасноўская. Ёй удалося ўцячы з фашысцкага лагера смерці, але яе выдала знаёмая жанчына, і Міхла была расстраляная. Вобраз дзяўчынкі ў касцюме анёла быў па-майстэрску спісаны са старой фотакарткі, дзе Міхла прыбраная так, відаць, да свята Пурым. Скульптары Уладзімір Панцялееў і Алег Купрыянаў такой жа шчаслівай і прыгожай увекавечылі Міхлу Сасноўскую ў помніку.

Створаны памятны знак сумеснымі намаганнямі ўлады, супрацоўнікаў Музея яўрэйскага супраціўлення і навагрудскага бізнесоўцы Сяргея Коваля.

 Яўген ЛАПЦЕЎ, г. Навагрудак

Папярэднi артыкулЗ надзальвянскіх цудоўных дуброваў
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам