-

- Рэклама -

З-над возера белага

 23 лістапада Карэліцкая раённая бібліятэка арганізавала літаратурную сустрэчу з гродзенскім паэтам Мікалаем Сяровым.

Удзел у мерапрыемстве ўзялі мясцовыя краязнаўцы, аматары беларускай паэзіі, маладзейшыя і сталыя чытачы бібліятэкі, сябры паэта.Чытаць далей…

sustr-Karelicz_01У час сустрэчы М. Сяроў выказаў удзячнасць усім, хто прыйшоў на мерапрыемства, адказаў на шматлікія пытанні, расказаў, дзе знайшоў сюжэт для таго ці іншага твора. Словы пісьменніка пра тое, што ён убачыў, адчуў, перажыў, сказаў у сваіх творах, не пакінулі абыякавымі гасцей у зале. Шчырымі і эмацыйнымі былі словы краязнаўцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Кошур. Яна падзякавала паэту за тое, што не цураецца беларускай мовы, што пакідае спадчыну для нашчадкаў. І прачытала яго трыялет.

sustr-Karelicz_02У рамках мерапрыемства працавала кніжная выстаўка «Река судьбы». А настаўнікі Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў выканалі музычныя нумары.

Мікалай Сяроў – паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар зборнікаў «Сіні сон», «Над возерам белым», «Начныя дажджы», «TRIOLETS».

Пасля сустрэчы ўзабагаціўся і фонд бібліятэкі: цяпер кожны ахвочы зможа пазнаёміцца з вершамі паэта.

 Наталля КАЗАРЭЗ, метадыст Карэліцкай раённай бібліятэкі

Папярэднi артыкулПомнік адной і многім
Наступны артыкулЖыццёвыя быліцы
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам