Гісторыя Агратурызм На Навагрудчыне гарыстай…

На Навагрудчыне гарыстай…

-

- Рэклама -

Паэт Самсон Пярловіч пра свой родны край, дзе ён нарадзіўся, рос і тварыў, некалі пісаў так:

  • Сваёй радзіме прамяністай
  • Я сэрца шчырае нясу
  • Ад Навагрудчыны гарыстай,
  • Дзе Свіцязь дорыць нам красу.

Навагрудчына – гарыстая. Пасля Мінскага ўзвышша Навагрудскае – другое найвышэйшае месца Беларусі, да 323 м над узроўнем мора. Таму вялікай папулярнасцю карыстаюцца ветраэнергаўстаноўкі для здабычы таннай электраэнергіі. Вецер увесь час круціць спецпрыстасаванні ў вышыні, і «зялёныя» кілаваты цякуць у энергасістэму краіны.

На тутэйшай гарыстай зямлі паспяхова дзейнічаюць ужо 13 ветраэнергаўстановак. А ў пачатку верасня непадалёк вёскі Вялікія Лезнявічы, што непадалёк райцэнтра, адбылося ўрачыстае адкрыццё чатырнаццатай (і самай магутнай у Беларусі) – 3,3 МВт.

У мерапрыемстве акрамя прадстаўнікоў мясцовай улады бралі ўдзел замежныя госці: дырэктар дацкай кампаніі «Vestas» Торстэн Гэд Нільсэн, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Польша ў Беларусі Пётр Масайла, старшыня Асацыяцыі польскага бізнесу Анатоль Вялікін і галоўны спецыяліст аддзела інвестыцыяў Гродзенскага аблвыканкама Іван Усс.

– Зялёная энергетыка – адзін з перспектыўных напрамкаў развіцця Навагрудскага раёна, – адзначыў старшыня райвыканкама Анатоль Маркевіч. – Ветраэнергетыка – гэта не толькі экалогія, але і інвестыцыі, новыя працоўныя месцы. У раёне ёсць яшчэ каля 20 пляцовак для будаўніцтва новых ветраўстановак.

Высока ацаніў працу спецыялістаў Т. Нільсэн, кіраўнік кампаніі «Vestas», якая ўпершыню ажыццяўляла пастаўку ветраэнергетычнага абсталявання ў Беларусь. Практычна за некалькі месяцаў на землях, не прыдатных для землекарыстання, узвысілася сучасная магутная ветраўстаноўка 117 м у вышыню і вагою ў 500 т, верхняя кропка лопасцяў – каля 180 м, а максімальны размах – 112 м. Увесь працэс абслугоўвання аўтаматызаваны, а дадзеныя аб дзейнасці генератара перадаюцца за тысячы кіламетраў, у Данію, дзе адсочваюцца ўсе параметры і пры неабходнасці ўносяцца карэкціроўкі.

Спецыялісты адзначаюць, што новая ветраўстаноўка будзе выпрацоўваць каля 10 млн кВт/г у год. Падлічана, што сумарная магутнасць усіх установак на Навагрудчыне ўжо складае 18 МВт. Плануецца да 2020 года гэты паказчык павялічыць да 23,7 МВт.

 Яўген ЛАПЦЕЎ, г. Навагрудак

Папярэднi артыкулТурызм і мясцовая ініцыятыва
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам