-

- Рэклама -

З дзевяццю дзясяткамі за плячыма

 «Добры дзень, гэта – Я». Так называлася сустрэча, што прайшла ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма. Яе гераіняй стала 90-гадовая чытачка бібліятэкі Галіна Немцава.

Народжаная ў далёкім 1927 г. у вёсцы Гаранчарава Архангельскай вобласці Расіі, Галіна Канстанцінаўна напоўніцу спазнала горыч жыцця 1920 – 1940-х гг. Ёй не было яшчэ і шасці гадоў, калі пад час калектывізацыі арыштавалі і асудзілі маці. Толькі праз некалькі гадоў, калі дзядзька Галіны напісаў ліст да «ўсесаюзнага старасты» Міхаіла Калініна, справу перагледзелі і нявінную жанчыну вызвалілі. Сям’я ўз’ядналася, але ненадоўга.Чытаць далей…

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, чатырнаццацігадовую дзяўчынку разам з іншымі школьнікамі эвакуявалі ў Чэлябінск – там дзеці вучыліся і адначасова працавалі на заводзе. Потым дзяўчына вучылася ў сельскагаспадарчым тэхнікуме ў горадзе Вельск Архангельскай вобласці. Пасля заканчэння вучобы трапіла па накіраванні ў Пружаны. Гэта быў 1948 год, толькі тры гады па сканчэнні вайны. Горад быў разбураны, ацалела ўсяго некалькі цагляных дамоў, таму даводзілася працаваць без выхадных. Амаль палову заработнай платы Галіна аддавала на аблігацыі дзяржаўнага займу для аднаўлення народнай гаспадаркі. Але гэта не засмучала дзяўчыну, бо яна была маладой і спадзявалася на лепшае.

Хутка на танцах яна пазнаёмілася з беларускім хлопцам і звязала з ім свой лёс. Усё наладзілася: у клопатах пра сям’ю, у працы пабеглі дні, месяцы, гады…

У 55 гадоў Галіна Канстанцінаўна выйшла на пенсію і стала ўдзельніцай хору ветэранаў «Чырвоная гваздзіка», у якім праспявала 21 год. Выступала на розных сцэнах раёна і вобласці, акрамя таго дапамагала хворым сябрам, былым калегам.

І сёння, калі за плячыма дзевяць дзясяткаў гадоў, Галіна Канстанцінаўна вядзе актыўнае жыццё. Самастойна займаецца скандынаўскай хадою, наведвае заняткі ў аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей, а ў клубе «Здароўе» робіць такія «па», што маладзейшыя наведнікі здзіўляюцца, але паўтарыць не могуць. З’яўляецца валанцёрам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, дапамагае дзецям з сацыяльнага прытулку. Удзельнічае ў мерапрыемствах для сталых наведнікаў Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду, дзе з ахвотай спявае і танчыць. Атрымлівае асалоду ад экскурсіяў у іншыя гарады. Год таму ў сацыяльных сетках з’явіўся відэаролік пра гэтую незвычайную жанчыну, і цяпер кожны ахвочы можа паглядзець, як яна лётае на «тарзанцы» або робіць гімнастыку.

jubilej_01Галіна Канстанцінаўна жыве для людзей, таму ў яе шмат аднадумцаў, многія з якіх прыйшлі на вечарыну, каб падзякаваць за вялікую любоў, за шчырасць сэрца. Прысутнічалі і прадстаўнікі маладзёжнай групы валанцёраў з сярэдняй школы № 5. З музычнымі віншаваннямі выступілі кіраўнік народнага хору «Чырвоны гваздзік» Святлана Машкала і салістка гурта «Нам гады – не бяда» Марыя Казлоўская. Сябры з раённага савета ветэранаў выканалі гумарыстычную сцэнку «Тры царыцы».

І хаця не давялося Галіне Канстанцінаўне, як марылася, вучыць дзяцей, яе жыццё – гэта прыклад для кожнага.

 Вольга Макарчук

Фота аўтара

Папярэднi артыкулЮбілей мамы аднаго тэатра
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам