-

- Рэклама -

Майстар з залатымі рукамі

 Ёсць на карэліцкай зямлі невялікая вёска Саленікі. Тут нарадзіўся чалавек з легендарным лёсам – таленавіты вынаходнік-самавук Аляксей Барысевіч.

Майстар з залатымі рукамі з’явіўся на свет 25 чэрвеня 1880 года ў сям’і, дзе было 18 дзяцей! Жылося цяжка, бацькі не мелі магчымасці выправіць у школу ўсіх дзетак – не хапала адзення, абутку. Хлопчык пайшоў у школу, але неўзабаве давялося пакінуць вучобу і стаць пастушком. Потым парабкаваў у пана, пазней працаваў малатабойцам, слесарам у артылерыйскіх майстэрнях у Варшаве. У 1918 годзе Аляксей накіраваўся ў Маскву, дзе ўладкаваўся памочнікам машыніста ў дэпо на Яраслаўскім вакзале.Чытаць далей…

Нягледзячы на адсутнасць спецыяльнай інжынернай адука­цыі, А. Барысевіч быў чалавекам адораным, творчым і ініцыятыўным – яму з маладых гадоў ха­целася прыдумваць нешта новае, што магло б аблегчыць працу і жыццё чала­ве­ка. Яшчэ падлеткам ён змайстраваў зыбку, якая сама закалыхвала немаўля, паз­ней вынайшаў прыстасаванне для штампоўкі, але яго чамусьці не ацанілі. Свой та­лент вынаходніка наш зямляк змог поўнасцю рэалізаваць, калі ў 1926 го­дзе прыйшоў працаваць слесарам на авіяцыйны завод доследных канструкцый Цэнт­ральнага аэра­гід­ра­ды­на­міч­на­га інстытута імя М.Я. Жукоўскага (ЦАГИ). Менавіта тут А. Барысевіч, нарэшце, знайшоў, куды і як скіраваць сваю кіпучую энергію.

Barysievicz_01Паступова вынаходнік захапіўся ідэяй – як прыдумаць спосаб потай-клёпкі для айчынных самалётаў. Ён уяўляў сабе самалёт з гладкаю паверхняю аблі­цоў­кі, на якой не выступаюць галоўкі заклёпак. Шмат вечароў Барысевіч правёў за пісьмовым сталом, засяроджаны і задуменны, крэсліў і думаў, часам шпурляў са стала свае чарнавікі, але потым зноў вяртаўся да іх. І, нарэшце, вынайшаў тое, да чаго не маглі раней дадумацца дыпламаваныя інжынеры – так званую клёпку ўпотай, пасля прымянення якой хуткасць аэрапланаў значна павялічылася.

А. Барысевіч удзельнічаў таксама ў мантажы самалётаў АНТ-20 («Максим Горький») і АНТ-25, на якім адбыўся першы пералёт з СССР у ЗША. У 1934 годзе на ўрачыстасці, што адбылася ў Вялікім тэатры, Міхаіл Іванавіч Калінін, адзна­чыў­шы ўзорную працу Аляксея Барысевіча ў авіяцыйнай прамысловасці, зроб­ле­ныя ім карысныя вытворчыя ўдасканаленні, уручыў яму грамату Героя Працы. Не выпадкова ў 1936 годзе калегі Барысевіча неслі партрэт перадавіка-стаханаўца ў час першамайскай дэманстрацыі, што адбылася ў Маскве на Краснай плошчы.

Былі ў А. Барысевіча і іншыя рацпрапановы: ён вынайшаў рэйсмус – вугла­мер, аўтаматычную запальніцу для апаратаў зваршчыкаў, капустную шаткаўніцу для пад­шэф­нага калгаса ды іншыя прыстасаванні. Наперадзе ў яго была яшчэ адна вельмі важная дзяржаўная справа – ён дапамагаў рабіць і ставіць першыя рубінавыя Крамлёўскія зоркі.

Barysievicz_02У 1937 годзе часопіс «Изобретатель» паведаміў, што ўдарнік пяцігодак, ста­рэйшы рацыяналізатар і вынаходнік, слесар завода доследных канструкцыяў Нар­камцяжпрама, Герой Працы Барысевіч А.І. у выніку шматгадовых доследаў вынайшаў спосаб, што дазваляў рабіць пайку каляровых металаў у самых разна­стайных варыянтах, ён прапанаваў тэхналогію пайкі алюмінію звычайным паяльнікам.

Пасля 1939 года і ў час вайны А. Барысевіч працаваў слесарам на розных прадпрыемствах савецкай сталіцы. Быў узнагароджаны медалём «За абарону Масквы». Выдатнага вынаходніка не стала 20 лістапада 1953 года.

Сын Аляксея Іванавіча, Валянцін, скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут, у 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і доўгі час працаваў загадчыкам лабараторыі радыяцыйнай тэхналогіі Інстытута ядзернай энергетыкі Акадэміі На­вук Беларусі, удзельнічаў у пуску першага ў Беларусі ядзернага рэактара і адной з буйнейшых у краіне гама-установак, на якой адпрацоўваюцца радыяцыйна-тэх­на­лагічныя працэсы для народнай гаспадаркі. Пад кіраўніцтвам Валянціна Аляк­сеевіча была распрацаваная прамысловая тэхналогія радыяцыйнай стэрылізацыі медыцынскіх вырабаў разавага карыстання (сістэмы ўзяцця, пералівання крыві, шпрыцы аднаразовага карыстання) і ўкаранёная на ленінградскім заводзе «Мед­по­ли­мер»; прынеслі карысць гаспадарцы і іншыя тэхналогіі. У 1986 годзе вучоны стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі. В. Барысевіч годна працягваў пра­цоў­ныя традыцыі свайго бацькі, толькі сфера яго дзейнасці была іншай.

Святлана КОШУР, г. Карэлічы

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулЗерне словаў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам