Гісторыя Агратурызм Зерне словаў

Зерне словаў

-

- Рэклама -

Іван Бурсаў нарадзіўся 19 снежня 1927 года ў Клімавічах. Працоўны шлях пачынаў на Чэлябінскім металургічным заводзе, працаваў на Мінскім трактарным…

Свае першыя вершы чытаў сяб­рам літаб’яднання пры газеце «Знамя юнос­ти». Па сканчэнні Літінстытута ў Маскве некаторы час працаваў рэдак­та­рам часо­піса «Нёман» (1962 – 1964). Пазней стаў супрацоўнікам маскоўскага часопіса «Мо­лодая гвардия». Апрача кніг прозы Іван Цярэнцьевіч выдаў 14 збор­нікаў вер­шаў, 20 «творчых паслан­няў» для дзяцей. Многія яго набыткі пе­ракладзеныя на балгарскую, нямецкую, польскую, украінскую і іншыя мовы. А самому Бурсаву-перакладчыку былі ўдзяч­ныя Р. Барадулін і Г. Бураўкін, У. Караткевіч і В. Зуёнак, Е. Лось і К. Цвір­ка, М. Федзюковіч і Д. Бічэль-Загнетава, П. Броўка і А. Астрэйка… Сябравалі з маскоўскім суайчыннікам і мінскія кампазітары.

У 2011 годзе І. Бурсаў выдаў прэ­зентатыўную анталогію беларускай па­эзіі «Ша­ги». У яе падабраныя творы «пачынальнікаў», «нашаніўцаў», «ма­ладнякоў­цаў» і «ўзвышэнцаў» – усяго 47 творцаў з вялікай грамады літара­тур­нага шэсця. Асобны раздзел анта­ло­гіі напоўнены перакладамі спадчыны Але­ся Сма­ленца (А. Ружанцова), Ла­рысы Геніюш, Аляксея Пысіна. Зборнік заканчваецца ўдумным артыкулам «Мой Янка Купала» і вершам-прысвя­чэннем з нагоды ўста­лявання ў Маскве помніка класіку беларускай літаратуры.

А сёлета Іван Цярэшкавіч (як на­зы­ваў свайго сябра Р. Барадулін) вы­даў новы зборнік «Дыхание времени», дзе змешчаныя яго пераклады на рус­кую мову вершаў многіх беларускіх паэ­таў. Удзячны добразычліваму маскоў­ска­му Творцу і я. У сціплую падзяку ня­стомнаму і нязводнаму магіляўчаніну па­спрабаваў я «вярнуць» на мову радзі­мы Бурсава некалькі яго лірычных вершаў.

Пераклаў я і некалькі вершаў для падлеткаў, якія зацікавілі мяне ў кнізе І. Бурсава «Сказки, полные чудес», вы­да­дзенай «Мастацкай літаратурай» яш­чэ ў 1979-м – Міжнародным годзе дзіцяці.

Пажадаем жа клімавіцкаму атуростку надзейна сустрэць новы год таленавітага жыцця. І 19 снежня ўлагодзіць прытульна-навіслы юбілей радкамі са сваёй жа кніжыцы, толькі перакладзенымі мною на мову землякоў Івана Цярэнцьевіча:

Дзень не вырас у поўны рост,

Яшчэ тлее ў кастры вуголле –

Бачаць зайцы:

Гатовы мост –

Новы,

Зыбкі…

Злучае поле.

Успацеў Дзед Мароз, кажух

На спіну, як на корч, ускінуў

І без шапкі ў сумёты – шух:

Завірухі таўчы мякіну.

 Сяргей ПАНІЗЬНІК, фота аўтара

 Ад «КГ». У № 48 “Краязнаўчай газеты” чытайце падборку твораў сёлетняга юбіляра з кнігі «Сказки, полные чудес».

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулТутэйшая і звычайная Данута Бічэль
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам