Навіны Стоячы на экватары

Стоячы на экватары

-

- Рэклама -

Прыемна здзіўляе і, безумоўна, радуе творчае жыццё-дзейнасць літара­тур­нага клуба «Экватар» пры сталічным Доме афіцэраў, які ўзна­чаль­вае паэт Вячаслаў Корбут. Свае творы з голаса члены клуба прад­стаўляюць на суд і радасць сваім прыхільным слухачам пры сустрэчах з імі па ўсёй Беларусі, праўда, у асноўным у вайсковых аудыторыях. Сёлета такіх прад­стаўленняў было са два дзясяткі. Там жа адбываецца і прэзентацыя клубных выданняў.

Асноўнай жа друкаванай трыбунай клуба з’яўляецца штогадовы альманах «Літаратурны экватар», заснаваны ў 2012 г., які ўвасабляе калектыўную працу ў абсягах паэзіі, прозы, дакументалістыкі, гумару і інш. Сёлета ў сталічным выдавецтве «Ковчег» выйшаў ужо яго шосты выпуск. Ён мае 436 старонак, наклад – 230 асобнікаў. Укладальнікі і гэтага выдання Вячаслаў Корбут і Інга Вінарская, апошняя – і строга-патрабавальны шэф-рэдактар. Асноўнай частцы выдання папярэднічаюць уступныя артыкулы В. Корбута «У пошуках спрадвечнай ісціны» і І. Вінарскай «Восеньскія вынікі на “Экватары”», у якіх распавядаецца аб працы клуба і яго канцэртнай брыгады, пра рост і дасягненні аўтарскага патэнцыялу  паэтаў і празаікаў. Менавіта за гэта некаторыя аўтары «Літаратурнага экватара» і сёлета былі адзначаныя прызамі і ганаровымі месцамі на Міжнародных літаратурных конкурсах (Р. Паўлючук, І. Цуканава, Л. Лазута).

Паказальна (і гэта, бадай, галоўнае), што шосты нумар альманаха сваім зместам прасякнуты любоўю і павагай да Радзімы, да яе каранёў і традыцыяў, гістарычнага мінулага. Не абмінаюць сваёй увагай аўтары тэмаў любові да ўсяго жывога, захапляюцца прыгажосцю чалавечых пачуццяў і ўчынкаў, непаўторнасцю прываблівых карцінаў роднай прыроды, абураюцца тым пачварным, што сустракалася ў жыцці. Калі карацей, дыяпазон-парадыгма аб’ектаў іх назірання і апявання – шырокі. Вось колькі паэтычных радкоў у падмацунак сказанаму:

***

Як ты гаворыш пра Дняпро,

Гавораць толькі пра каханне.

Нібы ідзеш з ракі дамоў

Па сонечным мерыдыяне.

(К. Мяшкова)

***

Я веру, што ты, беларус, будзеш светам прызнаны,

І сам свой гасцінец на шчасце унукам пакінеш,

Не будзеш ты болей нікім за свой хлеб папіханы,

І ў мораку дзён за свой чын чалавека не згінеш.

(В. Корбут)

***

Мне опять будет сниться дом –

Дом, согретый весенним теплом,

Дом, где бабушка, мама, все…

Яблонь цвет и трава в росе.

(І. Вінарская)

У гэтым выданні, таксама шматгранным і шматжанравым, узялі ўдзел 34 аўтары. Усе яны годна прадстаўленыя каляровымі фота, а яшчэ ў выпуску змешчаныя здымкі важнейшых момантаў з жыцця клуба.

Узыйшоўшы на экватар «Літаратурнага экватара», мне неяк цяжкавата ды, можа, не зусім карэктна аддаваць перавагу таму ці іншаму паэту ці празаіку, тым больш, калі я іх усіх паважаю і нават болей – захапляюся імі, іх прыхільнасцю да літаратурнай творчасці, за ўсіх радуюся, калі ўсім жадаю Дабра і Поспехаў на ўсіх пуцявінах жыцця, а асабліва ў творчасці.

Прыемна адзначыць, што сяброўскія пачуцці паміж членамі літклуба трымаюць у іх памяці і душы вобразы калегаў Валерыя Скакуна і Уладзіміра Марозава, якія адыйшлі ў іншы свет (у альманаху надрукаваныя іх творы).

І яшчэ. І шосты выпуск «Літаратурнага экватара» выглядае прэзентабельна і наўрад ці саступіць сваім зместам і формай любому выданню нашых дзён, за выключэннем, бадай, спецвыданняў. Праўда, першая старонка вокладкі альманаха ўсё ж крыху не на ўзроўні ў сэнсе колеравай выразнасці.

А ў заключэнне застаецца павіншаваць аўтараў і ўсіх, хто спрычыніўся да з’яўлення ў свет такога важнага, важкага і дыхтоўнага выдання, і яго чытачоў.

 Яўген ГУЧОК, паэт, публіцыст

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам