Гісторыя Агратурызм Па мясцінах Купалы і Караткевіча

Па мясцінах Купалы і Караткевіча

-

- Рэклама -

Сёлета адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літа­ра­туры Янкі Купалы. З гэтай нагоды студэнты філалагічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, члены савета народнага літаратурнага музея, зладзілі паездку ў фі­ліял Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы «Ляўкі», што ў Аршан­скім раёне.

Экскурсія мела за мэту знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам класіка на Віцебшчыне, а таксама дала магчымасць папоўніць фонды і абнавіць экспа­зіцыю ўніверсітэцкага літаратурнага музея.

Ляўкі сустрэлі наведнікаў казачным восеньскім надвор’ем. Размешчаны на маляўнічым беразе Дняпра, філіял быў заснаваны паводле пастановы ад 4 жніўня 1945 года «Аб увекавечанні памяці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы». Комплекс уключае ў сябе лецішча пісьменніка, будынак былой канторы Копыскага лясніцтва, гасцініцу, гаспадарчыя пабудовы, домік шафёра, гараж, у якім экспануецца машына «Шэўрале», падараваная класіку ўрадам БССР у 1939 годзе, участак лесу, а таксама пляцощку для масавых гулянняў і помнік «Восень паэта», створаны выдатным скульптарам А. Анікейчыкам у 1982 годзе.

«Мне вельмі спадабалася ў Ляўках, – прызналася студэнтка філала­гіч­нага факультэта Анастасія Бучкіна. – Было цікава пабываць там, дзе жыў і пісаў свае тво­ры Янка Купала. Мы ўбачылі экспазіцыю рэдкіх фотаздымкаў, дакументаў і чарнавых запісаў вершаў, зробленых рукой паэта. Вельмі ўра­зіла мяне сваім каларытам дача Янкі Купалы. Увогуле, гэтыя мясціны са­праў­ды надзвычай прыгожыя: яны натхняюць на творчасць».

«Выключна добрыя ўражанні ад нашай паездкі народжаныя незвычайнасцю на­веданых мясцінаў. Хараство і чароўнасць купалаўскіх Ляўкоў дазваляюць зра­зу­мець вытокі глыбокай, па-філасофску ўдумлівай жыццёвай пазіцыі беларускага Пес­няра», – адзначыў дацэнт кафедры літаратуры Віталь Феліксавіч Пад­стаў­ленка.

Наведалі студэнты таксама літаратурны музей Уладзіміра Карат­ке­віча ў Оршы. Цікава, што размешчаны ён у былым радзільным доме, дзе ў 1930 годзе і з’явіўся на свет будучы пісьменнік. У экспазіцыю музея ўвайш­лі асабістыя рэчы, фотаздымкі, лісты, дакументы, малюнкі розных гадоў.

Змястоўную экскурсію для выкладчыкаў і студэнтаў правяла загадчык музея Ліна Апанасаўна Гатоўская. Разам з ёй наведнікі па-новаму адкрылі для сябе асобу У. Караткевіча, пазнаёміліся з каштоўнымі матэрыяламі. Цягам усёй экскурсіі гучалі не толькі цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Сямёнавіча, але і малавядовыя вершы пісьменніка, якія кранулі кожнага з нас.

 Настасся КІСЯЛЁВА, Вікторыя ГІР’ЯТОВІЧ, студэнткі філалагічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава

Папярэднi артыкулСтоячы на экватары
Наступны артыкулАд продкаў — нашчадкам
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам