Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Ашмянскай раённай бібліятэкі запрасіў вучняў 9 »А» класа сярэдняй школы № 1 г. Ашмяны на краязнаўчую гадзіну «Даследчык Ашмяншчыны – Чэслаў Янкоўскі». Яна была прымеркаваная да 160-годдзя з дня нараджэння нашага слыннага земляка – пісьменніка, гісторыка, краязнаўцы, перакладчыка, журналіста, ураджэнца вёскі Паляны.

Ч. Янкоўскі – прыклад працавітасці, прагі да ведаў, любові да Бацькаўшчыны. Куды б ні закінуў яго лёс – у Вільню і Пецярбург, у Варшаву і Кракаў – нідзе ён не забываўся пра родныя Паляны.

Jankouski_01Бібліятэкары распавялі пра жыццё і навуковую дзейнасць Ч. Янкоўскага. Яго краязнаўчая чатырохтомная праца «Ашмянскі павет. Матэрыялы да гісторыі зямлі і людзей» (напісаная больш чым 120 гадоў таму на польскай мове), не страціла сваёй актуальнасці і сёння. На жаль, да сёння не захаваліся ўсе чатыры тамы яго працы.

Прысутным быў паказаны відэафільм «Ашмяншчына літаратурная», зроблены агляд кніжнай выстаўкі «Гісторыя. Лёс. Памяць».

 Святлана ГАЛІНСКАЯ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ашмянскай раённай бібліятэкі

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут