-

- Рэклама -

Дзвесце сведчанняў, што «жыве паэт між намі тут!»

 6 снежня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыя­льным музеі Якуба Коласа адбылася ўрачыстая цырымонія падвя­дзення вынікаў конкурсу творчых працаў «Жыве паэт між намі тут!».

Конкурс праходзіў сёлета з 4 кастрычніка па 4 лістапада. У ім удзельнічалі дзеці ад дзесяці да шаснац­цаці гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. На адрас музея прыйшло каля двухсот працаў, якія ў мастацка-вобразнай форме ад­люст­роўваюць значэнне творчасці Якуба Коласа для сучаснай моладзі: вершы, эсэ, замалёўкі, літаратурная крытыка, сачыненні, пера­клады, у якіх удзельнікі конкурсу разважаюць пра значэнне творчасці Якуба Коласа ў беларускай літаратуры, дзеляцца ўражаннямі ад прачытаных твораў класіка, спрабуюць свае пісьменніцкія сілы.Чытаць далей…

Працы ацэньваліся па ўзроставых катэгорыях у трох асноўных намінацыях: «З кожнай мясцінкі зямлі можна пачаць дарогу. Коласу-празаіку», «Нясуцца зыкі песень здольных. Коласу-паэту», «Свет бязмежны – мой дом. Коласу-пера­кладчыку».

Дадаткова былі створаныя такія намінацыі: ад музея Якуба Коласа, ад Саюза пісь­меннікаў Беларусі, ад абласнога ад­дзялення СПБ, ад Мінскага гарадскога ад­дзялення СПБ, ад абласнога клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», «За духоўнае ў літаратуры», «І нара­джаюцца казкі, яшчэ больш цікавыя, чым праўда…».

У журы конкурсу былі запрошаныя вядомыя беларускія паэты, празаікі, грамадскія і культурныя дзеячы. На ўрачыстай цырымоніі ўзнагаро­джання члены журы па­віншавалі пераможцаў, уручылі ім дыпломы і памятныя падарункі. Лаўрэаты конкурсу і госці музея змаглі пабачыць на «ажыўшай» экспазіцыі асноўныя моманты жыцця і творчасці Якуба Коласа.

 Паводле інфармацыі арганізатараў

Папярэднi артыкулАграсядзібы па-беларуску
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам