-

- Рэклама -

Няма часу сумаваць, трэба нам калядаваць!

 Цягам двух тыдняў супрацоўнікі клубных установаў культуры Касцюковіц­кага раёна ла­дзілі калядныя вячоркі паводле старадаўніх народных традыцыяў.

Абрадавыя дзеянні ад­бываліся не толькі ў дамах культуры і клубах – супрацоў­нікі завіт­валі яшчэ і ў су­седнія хаты і кватэры.Чытаць далей…

K-Kasciukoviczy_01 K-Kasciukoviczy_02 K-Kasciukoviczy_03Традыцыйныя каляд­ныя пер­санажы – Баба і Дзед, Каза, Мя­дзведзь, цыганы, скамарохі – не проста павесялілі людзей. Згадалі і галоўны святочны звычай: выканалі абрадавыя песні, за­пісаныя пад час экс­педыцыяў па зборы фальк­лорных твораў у мясцовых нось­бітаў. Калядоў­шчыкі зла­дзілі абрад варажбы. Самае ж асноўнае – пажаданні шчодрым гаспадарам. Лічыцца, што ўсе калядныя зычэнні абавязкова здзейс­няцца – вядома, калі гаспадары не па­шкадуюць пры­смакаў, каб адарыць калядоў­шчыкаў.

У апошні дзень калядак, 18 сту­дзеня, калядоў­шчыкі з раённага Цэнтра культуры падарылі святочны настрой удзель­нікам клуба ветэранаў «Полымя» і работ­нікам швейнага цэха. Спачатку нечакана завіталі на пася­джэнне клуба, дзе раз­гарнулася каляднае гулянне. Потым пад звонкі гармонік на­кіраваліся ў швейны цэх. Майстрыхі змаглі не толькі трошкі ад­пачыць, але і акунуцца ў атма­сферу сапраўд­най народнай весялосці.

 Наталля Дробышава, намеснік дырэктара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна

Папярэднi артыкул
Наступны артыкулНашы спачуванні
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам