-

- Рэклама -

Пра што распавядаюць памятныя надпісы ў кнігах

 У кожнай бібліятэцы, хатняй ці грамад­скай, часцяком су­стракаюцца асобнікі кніг з памятнымі і дарчымі над­пісамі. Асабліва цікава, калі кнігу пад­пісаў чалавек, які зрабіў асаблівы ўнёсак у развіццё дзяржавы і грамадс­тва.

У фондах Клімавіцкага раённага края­знаўчага музея захоўваецца больш за 50 асобнікаў кніг розных жанраў (ад мастацкай да навуковай літаратуры) з под­пісамі вядомых лю­дзей ці аўтараў. Выданні траплялі ў музей рознымі шляхамі: перадавалі самі аўтары, прыносілі іх сваякі ці проста выпадковыя чытачы, якім не абыякавы лёс кнігі. Аб’ядноўвае ўсе гэтыя выданні непасрэдная сувязь з Клімавіцкім раёнам.Чытаць далей…

knihi-nadp_01Большасць подпісаў уключае кароткае павучальнае пасланне ад дарыльшчыка, як, напры­клад, у кнізе ўдзельніка вызвалення Клімавіч­чыны Міхаіла Максімцова «Дорогами мужества: о боевых действиях 50-й армии на тульской и калужской земле в годы Великой Отечес­твенной войны» (1968 г.): «Г. Клімавічы, Края­знаўчы музей. Прашу прыняць на вечнае захоўванне маю сціплую працу кнігу “Дарогамі мужнасці”. Хай цяперашняе і будучыя пакаленні ведаюць пра тых, хто абараніў мір, шчасце, камунізм. Аўтар».

Самы стары подпіс з нашай калекцыі быў зроблены 25 жніўня 1945 г. Паэт Антон Бялевіч пад­пісаў свой зборнік паэмаў і вершаў «Чалавек з дубровы» і падарыў яго свайму прыяцелю маёру Паўлу Кавалёву. У музей кнігу перадаў Мікалай Мікалаевіч Кавалёў у 2014 г.

knihi-nadp_06 knihi-nadp_05 knihi-nadp_04 knihi-nadp_03 knihi-nadp_02У 1979 г. выданне «Арганізатарская праца камуністычнай партыі ў вёсцы (1918 – 1920 гг.)» перадаў нам яго аўтар прафесар Дзмітрый Жмуроўскі, Герой Савецкага Саюза, колішні жыхар в. Барысавічы. За сваё доўгае жыццё Дзмітрый Пятровіч напісаў больш за 200 працаў па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Вялікай Айчыннай вайны і савецкага перыяду ў гісторыі Беларусі.

Вельмі каштоўным экспанатам з’яўляецца праца з аўтографам нашай зямлячкі Ганны Ліпкінай «1919 год у Сібіры (барацьба з калчакоўшчынай)» 1962 г. выдання. Ганна Георгіеўна была камсамолкай з 1818 г. і членам камуністычнай партыі з 1920 г. Пазней атрымала званне прафесара.

Рыгор Чамаданаў і Мацвей Закалінскі падпісалі і падарылі музею працы, у якіх даследавалі свае радаводы, што таксама ў нейкай ступені тычыцца гісторыі нашага раёна.

Часцяком аўтары абменьваліся сваімі творамі між сабой. Так зрабіў пісьменнік Віталь Вольскі, які падарыў свайму сябру (нашаму земляку) Паўлу Кавалёву сваю кнігу «Чайкі над Нараччу», не забыўшыся 25 студзеня 1960 г.пакінуць памятны над­піс.

Таму, калі выпадкова да вас у рукі трапіць томік з памятным надпісам, не спяшайцеся закідваць кнігу на далёкую паліцу. Магчыма, яе падпісаў вялікі чалавек, і гэтае выданне варта захаваць для нашчадкаў.

 Уладзіслаў Міцічаў, старшы навуковы супрацоўнік Клімавіцкага краязнаўчага музея

Папярэднi артыкулКалядоўшчыкі на стары Новы год
Наступны артыкулЗ роду Борзабагатых
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам