Гісторыя Агратурызм Цуды на стыку рук і агню

Цуды на стыку рук і агню

-

- Рэклама -

Выстаўка керамікі «Між рукамі і полымем», аргані­заваная адным з самых маладых беларускіх грамад­скіх аб’яднанняў – Гільдыяй керамістаў, працавала ў мастацкай галерэі «Універ­сітэт культуры» з 25 сту­дзеня па 8 лютага.

Сярод 18 аўтараў – аўта­рытэтныя ўжо майстры і мас­такі-пачаткоўцы, ёсць сябры Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, педагогі цэнт­раў дадатковай адукацыі, мастацкіх школаў, кале­джаў і вышэйшых навучальных установаў. Кожны твор адсылае гледача да вытокаў беларускай традыцыйнай культуры, напоўненых разнастайнымі вобразамі, сімваламі і знакамі. Куратар вы­стаўкі Соф’я Сівер-Духоўнікава ад­значыла: «На стыку рук і агню ствараецца цуд: кавалак гліны пера­твараецца ў арт-аб’ект або твор дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, якое жыве ўласным жыццём».

У межах выстаўкі ад­быліся творчыя су­стрэчы і майстар-класы з вядомымі керамістамі: арганізатарам Міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-Жыжаль» Валерыем Калтыгіным, прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаілам Казарогам, сябрам Беларускага саюза мастакоў Аляксандрам Зіменкам.

Пад час адкрыцця выстаўкі павіншавалі Гільдыю керамістаў з дэбютам дырэктар Інстытута мастац­тва­знаўства, этна­графіі і фальк­лору імя Кандрата Крапівы Цэнт­ра да­следаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыя­нальнай акадэ­міі навук Беларусі Валерый Жук, дацэнт кафедры народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастац­тва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастац­тваў Тамара Васюк, сябра Беларускага саюза мастакоў Ларыса Фінкель­штэйн і іншыя.

 Павел Сапоцька, дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры»

Фота Кацярыны Аляксеевай

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам