Гісторыя Агратурызм Таленты са смаргонскага Залесся

Таленты са смаргонскага Залесся

-

- Рэклама -

За дванаццаць кіламетраў на паўд­нёвы ўсход ад Смаргоні, што ў Гро­дзен­скай воб­ласці, зна­хо­дзіцца агра­гарадок За­лессе. Мена­віта тут былі на­пісаныя такія цудоў­ныя мелодыі, як «Раз­вітанне з Ра­дзімай» Міхала Клеа­фаса Агін­скага і «Да­жынкі ў За­лессі» Восіпа Каз­лоў­скага.

Мястэчка і сёння багатае на таленты. 6 лютага ў Залес­кай сель­скай бібліятэцы прайшла творчая су­стрэча «Пры­званне» з вядомым мастаком Ула­дзімірам На­віцкім. Ула­дзімір Аляк­сеевіч працуе ў тэхніцы стан­ковага жыва­пісу, акварэлі, за­хап­ляецца гра­фікай і чакан­кай. Усе яго карціны аб’­яд­ноў­вае да­клад­ная пра­малёў­ка дэталяў, удалае раз­мер­ка­ванне каляровых акцэнтаў, да дро­бязяў пра­думаная кам­пазіцыя. Працы У. Навіц­кага пера­поў­неныя сонцам – па-летняму яркім, радасным або стры­маным восень­скім. Дарэчы, з 2000 года Ула­дзімір Аляк­сеевіч што­год выстаўляе свае карціны на фес­тывалі «Славян­скі базар» у Віцебску.

У бібліятэцы Ула­дзімір Аляксеевіч па­знаёміў­ся з мастаком, сябрам Саюза мастакоў Беларусі Віктарам Каўшыркам, які прый­шоў на творчы вечар разам са своей жонкай – таленавітай паэткаю і цікавым чалавекам Валян­цінай Козел. Вершы Валянціны Мікалаеўны, пры­све­чаныя роднай вёсцы, прыро­дзе, каханню, ста­сункам паміж лю­дзьмі, ад­люст­роў­ваюць яе ўнут­раны свет, любоў да лю­дзей. Па­дзеі свайго жыцця, шчасце і гора, радасць і смутак яна вы­каз­вае ў сваіх творах.

Бібліятэкар Галіна Савіцкая пад утульным дахам бібліятэкі са­брала таленавітых лю­дзей, аб’­яд­нала іх агуль­ныя інтарэсы і за­хап­ленні. Мы ж, пры­хіль­нікі творчасці нашых зем­лякоў, чакаем у хуткім часе су­мес­ную вы­стаў­ку залес­кіх мастакоў ці кнігу паэзіі Валян­ціны Мікалаеўны.

 Вольга Яцкевіч, галоўны бібліёграф Смаргонскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам