Гісторыя Агратурызм Бравы сяржант Пякельнік

Бравы сяржант Пякельнік

-

- Рэклама -

Пра многіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з вёскі Рэдкавічы я не раз пісала ў раённай газеце «Голас Любаншчыны». Гэтыя людзі самі расказвалі пра сябе, часта ўдзельнічалі ў майскіх святах Перамогі, выступалі на мітынгу, перад помнікам загінулым землякам, што стаіць каля мясцовага дома культуры. Падумалася, што пра аднаго з іх – майго дзядзьку Цімафея Філіпавіча Пякельніка – нідзе не пісалася. Здаецца, не бачыла яго на ўрачыстасцях, бо спакойна ставіўся да іх, не імкнуўся прылюдна расказваць пра подзвігі (пабыўшы ў пекле пад Берлінам, не знаходзіў словаў, каб пра гэта апавядаць). Але ў коле блізкіх і сяброў ён часта ўспамінаў суровыя гады.

Нарадзіўся Цімох у заможнай сялянскай сям’і 10 чэрвеня 1920 года ў в. Рэдкавічы. У 1935 годзе, закончыўшы мясцовую сямігодку, пайшоў працаваць у калгас. Увесну 1940 года юнак быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, служыў на Украіне ў г. Дубна.

У пачатку 1941 года, калі адвучыўся ў палкавой школе, яму прысвоілі званне малодшага сяржанта. У краіне стала неспакойна. Маладыя вайскоўцы не ведалі, што да пачатку Вялікай Айчыннай вайны заставалася ўсяго некалькі тыдняў. Яны былі поўныя мараў, надзеяў, задумаў, што былі імгненна перакрэсленыя нападам гітлераўцаў. І замест мірных памкненняў давялося клапаціцца пра ўзбраенне і арганізацыю адпору ворагу. Таму перад камандаваннем стала адказная задача: у кароткі тэрмін падрыхтаваць кадры для артылерыі вялікай магутнасці.

Piakielnik_02 Piakielnik_03Адвучыўшыся ў курсанцкай школе, Пякельнік, ужо старэйшы сяржант, трапляе ў самую гушчыню баявых дзеянняў. Яго залічваюць у 330-ы гаўбічны артылерыйскі полк у 102-ю артылерыйскую брыгаду. Перад ёю ставілася задача падаўляць найбольш цяжкія вузлы супраціўлення ворага. Ішлі кровапралітныя баі за кожны метр зямлі.

З 1941 па 1943 год тысячу нялёгкіх ваенных дарог давялося прайсці нашаму земляку з гаўбічным артылерыйскім палком, таму часта ўспамінаў цяжкія бітвы на Волзе, Дняпры, Курскай дузе, Вісле…

У адным з баёў Пякельнік атрымаў кулявое раненне і быў накіраваны ў тылавы шпіталь. Пралячыўшыся некалькі месяцаў, трапіў у 204-ы запасны стралковы полк у 59-ю роту сувязі. Часта ўспамінаў дзядзька, як на загад камандуючага фронтам Г. Жукава тэрмінова патрэбна было ўзяць Мангушаўскі плацдарм на поўдзень ад Варшавы. Задача ўскладнялася тым, што немцы зрабілі моцны абарончы вал. 14 студзеня 1945 года пад моцным агнём нямецкіх батарэяў пачалося рашучае наступленне.

Пасля пераможнага вызвалення Варшавы, у канцы студзеня таго ж года, полк рушыў у напрамку Усходняй Прусіі. Хаця вайна падыходзіла да канца, немцы яшчэ ўпарта супраціўляліся. У пылаючым горадзе патрэбна было тэрмі­нова наладжваць сувязь з агнявымі батарэямі і забяспечваць беспера­пын­ную працу сувязі. За аператыўнасць і зладжанасць дзеянняў Ц. Пякельнік атрымаў падзяку ад камандавання.

Аднойчы ў сярэдзіне красавіка 1945 года на досвітку варожыя пазіцыі пакрыліся суцэльным полымем выбухаў, навокал успыхвалі пражэктары. Часць, у якой ваяваў зямляк, з боем падышла да Зеелаўскіх вышыняў. З вялікімі стратамі, прарваўшы моцную варожую абарону, рушылі на Берлін. Баі тут былі самыя цяжкія і кровапралітныя: Гітлер загадаў абараняць сталіцу да апошняга чалавека. Не кожнаму ўдзельніку тых суровых падзеяў выпала выжыць. Свяціліся радасцю вочы Цімафея Філіпавіча, калі ўспамінаў, як лунае над Рэйхстагам баявы чырвоны сцяг, як яны з таварышамі са сваёй гарматы зрабілі пераможны трохразовы салют…

Дарэчы, наш вядомы зямляк пісьменнік-франтавік Іван Муравейка ў кнізе «Я – Іван з Беларусі» ў артыкуле «Яны бралі Берлін» сярод многіх адважных воінаў з Любаншчыны адзначыў і Ц. Пякельніка.

А яшчэ аб тым, як салдат праявіў сябе ў барацьбе з ворагам, найлепей могуць расказаць баявыя ўзнагароды. За ўдзел у баявых дзеяннях заззялі на грудзях бравага сяржанта ордэн Вялікай Айчыннай вайны, медалі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За адвагу», «За Перамогу над Германіяй», медаль Жукава.

Piakielnik_01Адгрымелі баі, але для Пякельніка яшчэ год працягвалася армейская служба ў Германіі. Дэмабілізаваўся ў канцы 1946 года і вярнуўся ў Рэдкавічы, дзе знайшоў спаленую немцамі хату. Бацьку і двух братоў нелюдзі расстралялі за сувязь з партызанамі. Маці да таго часу памерла. І хлопцу самому давялося пракладваць дарогу ў далейшае жыццё. У 1948 годзе паступіў у школу малодшага каманднага складу МУС (Бабруйск). Пасля заканчэння стаў начальнікам каравула ў пажарнай ахове Любані, дзе ў мірны час ратаваў жыццё людзей ад каварнага ворага – агню. За добрасумленную працу Цімафей Філіпавіч неаднойчы заахвочваўся граматамі і падзякамі Любанскага райвыканкама, працаваў на адным месцы да пенсіі.

Пабудаваў новую прасторную хату, завёў гаспадарку; у родных мясцінах прыйшло да яго і сапраўднае каханне. Разам з Лідзіяй Іванаўнай стварыў дружную сям’ю, даў жыццё тром дочкам і сыну, дапамагаў гадаваць унукаў.

У нашай вёсцы Цімафея Філіпавіча і Лідзію Іванаўну памятаюць як сціплых, працавітых, сумленных і добразычлівых людзей (на вялікі жаль, яны ўжо пакінулі гэты свет).

Людзі, якія прайшлі вайну і нямала зрабілі ў мірны час, заслугоўваюць, каб іх памяталі, бо гэта сапраўды вялікі подзвіг.

 Марыя СЛІВЕЦ, бібліятэкар Рэдкавіцкай сельскай бібліятэкі Любанскага раёна

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам