-

- Рэклама -

Народнаму пісьменніку – асобная музейная зала

 У апошні лютаўскі дзень у Гомельскай абласной бібліятэцы была ад­крытая мемарыяльная зала, пры­свечаная народнаму пісь­менніку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, лаўрэату Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Андрэю Макаёнку. Гэта ад­но з першых мерапрыемстваў, што за­планавныя бібліятэкай у рамках Года малой радзімы.

Гомельская зямля надзвычай багатая і вельмі шчодрая на таленавітых лю­дзей. Далёка за межамі нашай краіны вядомыя імёны народных пісь­меннікаў Беларусі Івана Шамякіна, Івана Мележа, Івана Навуменкі, драма­турга А. Макаёнка ды іншых. Вы­вучэнне, за­ха­ванне і папулярызацыя іх спад­чыны – адна з перша­чарговых задачаў нашай бібліятэкі. З 2010 г. тут працуюць тры музейныя экс­пазіцыі, пры­све­ча­ныя І. Шамякіну, І. Мележу, І. Навуменку.Чытаць далей…

Падставай для стварэння мемарыяльнай залы стаў архіў драматурга, які пера­дала бібліятэцы яго жонка Любоў Іванаўна. У экс­пазіцыі – кам­самольскі і ваенны білеты, уз­нагароды, па­свед­чанне народнага пісь­менніка БССР з на­грудным знакам, ганаровая грамата лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа з на­грудным знакам, кнігі з аўто­графамі ад калегаў-пісь­меннікаў, пісьмы, тэле­грамы, рука­пісы, афішы, першы верш, напісаны ў 1945 г. (творчасць будучага драматурга пачыналася з вершаў), рэдкія фота­здымкі, асабістая бібліятэка і фота­альбомы А. Макаёнка, яго ваенныя дзённікі, аўта­партрэт з дрэва, які выразаў сам Анд­рэй Ягоравіч, і многія іншыя матэрыялы.

Makajonak_01Пісьменнік нарадзіўся 12 лістапада 1920 г. у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна. У час вайны быў цяжка паранены. Па вайне скон­чыў Рэс­пуб­лікан­скую партыйную школу пры ЦК КПБ, працаваў у «Вожыку», больш за дзесяць гадоў быў рэдактарам часо­піса «Нёман».

Цягам двух дзесяцігоддзяў п’есы А. Макаёнка ста­віліся ў 300 тэатрах Савецкага Саюза, а таксама ў многіх тэатрах Ус­ходняй Еўропы. У спектаклях вы­конвалі ролі знакамітыя акцёры тэатра і кіно: Анатоль Папанаў, Андрэй Міронаў, Аляксандр Шыр­віндт, Вера Васільева, Наталля Селязнёва, Леў Дураў і многія іншыя.

Напрыклад, трагікамедыя «Зацюканы апостал» упершыню была па­стаўленая ў Маскоўскім тэатры сатыры. У рэпертуары тэатра п’еса пра­існавала больш за 15 гадоў, за гэты час спектакль быў па­казаны каля 600 разоў. У архіве пісь­менніка заха­ва­лася кніга аб Маскоў­скім тэатры сатыры з дар­чымі надпісамі Г. Менглета, С. Мішуліна, В. Васільевай і інш.

Шмат часу мінула, як пайшоў з жыцця Андрэй Ягоравіч. Аднак ён па-ранейшаму жыве ў літаратуры, у тэатры, у нацыянальнай культуры.

 

Ніна??? Серыкава, галоўны бібліятэкар аддзела краязнаўства Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам