-

- Рэклама -

Высоцкі застаецца непадалёк Літоўкі

 Час пакідае ў гісторыі імя сапраўднага творцы. Уладзімір Высоцкі не ўвай­шоў, а літаральна ўварваўся ў прастору свайго часу. Яго вершы не друкаваліся ў літаратурных часопісах, не выходзілі асобнымі кнігамі, але іх ведала ўся краіна, лю­дзі слухалі і спявалі яго песні. Хрыплаваты голас ірваўся з магнітафонных сту­жак, і яго немагчыма было забыць, ён прымушаў суперажываць, верыць і спадзя­вацца. У супярэчлівасці паміж неверагоднай любоўю і папулярнасцю ў слухачоў і афіцыйным непрызнаннем хавалася трагедыя творцы, якая моцна скараціла яго жыццё.

У тэатр, дзе ён служыў, і на яго напаўафіцыйныя канцэрты імкнуліся гледа­чы, а з фільмаў выразалі яго песні, забаранялі друкаваць вершы. У. Высоцкі апярэдзіў свой час, ён крычаў пра тое, што многіх хвалявала, але прымушала маўчаць; і ён прымаў удар на сябе. Чалавечыя магчымасці не бязмежныя, і жыццёвая струна творцы абарвалася напаўдарозе, але яго паэзія засталася жыць.Чытаць далей…

Ён не паспеў патрымаць у руках першы зборнік сваіх вершаў, не ўбачыў і іншых кніг, якія выйшлі пасля яго смерці. Сёння пра паэта напісана нямала, створаныя фільмы, адкрыты музей, на канцэртах яго называюць вялікім рускім паэтам. Як жа не хапала яму гэтага прызнання пры жыцці!

Vysocki_01 Vysocki_02Наведайце возера Літоўка каля Навагрудка, якое апеў у паэме «Гражына» геніяльны Адам Міцкевіч. Цяпер гэты прыгожы куточак Беларусі ведаюць яшчэ і як месца правядзення фестывалю бардаўскай песні, што становіцца ўжо традыцыйным. А праводзіцца тут ён таму, што ў 1969 годе У. Высоцкі прыязджаў сюды на здымкі фільма «Сыновья уходят в бой». З рэжысёрам Віктарам Туравым артыст і паэт сябраваў не адзін год, пісаў песні для яго фільмаў, здымаўся ў кіно. На гэты раз прыехаў разам з Марынай Уладзі. Перачытайце старонкі яе кнігі «Владимир, или Прерванный полёт». Там французская актрыса з захапленнем піша пра Літоўку. Прыгажосць навакольнай прыроды натхняла паэта. Уначы на духмяным сене ў адрыне Уладзімір Высоцкі ўголас складаў вершы, адбіваючы рытм рукою. З толькі што народжаных радкоў паўставалі вобразы. Менавіта тут узніклі тэмы многіх ваенных песень Высоцкага.

Паэтычную аўру гэтага куточка паспрабаваў захаваць навагрудскі прадпрымальнік Сяргей Коваль, які на месцы дома, дзе ў час адпачынку жыў У. Высоцкі, пабудаваў адмысловую сядзібу. На сцяне аднаго з пакояў ёсць барэльеф славутага барда.

Завітайце на возера Свіцязь, каб чарговы раз палюбавацца гэтай чароўнай пярлінай, якой некалі захапляліся У. Высоцкі і М. Уладзі.

Прайдзіцеся па вуліцах Навагрудка, былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, зрабіце фотаздымкі перад бюстам У. Высоцкага ў скверы, што носіць яго імя. Завітайце ў мясцовую гасцініцу, пераначуйце ў нумары, дзе некалі жыў паэт. Мэбля таго часу, фотаздымкі ды іншыя рэчы нагадаюць пра вашага куміра.

Прыемна, што навагрудчане не забыліся адзначыць памятныя мясціны, звязаныя з імем У. Высоцкага. Прыехалі навагрудскія барды і на паэтычную вечарыну «Я живу, и значит – я люблю!», што адбылася ў Карэліцкай раённай бібліятэцы і была прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння славутага барда. Занурыцца ў атмасферу паэтычнага свету У. Высоцкага аматарам яго творчасці дапамагла вядучая імпрэзы, супрацоўніца раённай бібліятэкі Т. Кардаш. Да яе далучыліся выканаўцы вершаў і песень Высоцкага: А. Абадзінскі, А. Хамутоў, В. Лісоўская, І. Санчук, Л. Арцюх, М. Лагута, С. Кошур, М. Касцюкевіч, А. Каўцэвіч, Г. Аліевіч.

Музычныя нумары ў выкананні навучэнцаў Карэліцкай школы мастацтваў А. Петрушэўскага і М. Чубрыка, а таксама створаная супрацоўнікамі бібліятэкі тэматычная выстаўка і мультымедыйная прэзентацыя ўзмацнілі ўражанне ад мерапрыемства.

 Святлана КОШУР, г. Карэлічы

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам