Гісторыя Агратурызм 700 нумароў за 15 гадоў

700 нумароў за 15 гадоў

-

- Рэклама -

Погляд на прафесію

З чаго пачынаецца дзень у рэдакцыі? З кавы! Гэта, напэўна, быў першы ўрок «Края­знаўчай газеты», калі я прый­шла сюды на практыку. (Няўжо амаль восем гадоў таму?) За гэтай жартаў­лівай фразай ха­ваецца нешта вялікае – атма­сфера.

Пазнаёміла мяне з «КГ» цяпер ужо сяброўка, тады ўсяго толькі калега па пад­рых­тоўчых курсах перад па­ступ­леннем на жур­фак. Ад будучых журналістаў па­трабуюць пуб­лікацыі ў газетах-часопісах. Па іх мы і прыйшлі ў рэдакцыю: а ці не трэба вам няў­мелы, вуг­ла­ваты тэкст чалавека, які не стаяў яшчэ на парозе жур­фака? Добра­зыч­лівы і спа­гад­лівы на­мес­нік галоўнага рэдактара Ула­дзімір Пучын­скі, гле­дзячы на маўк­лівую мяне і камунікабельную маю спа­дарож­ніцу, вы­казаў такое мер­ка­ванне: «Пэўна, адна сяброўка вырашыла стаць жур­налістам, а другая па­ступае за кам­панію, але часта так бывае, што хто плана­ваў і марыў, не за­стаецца ў прафесіі, а хто трапіў у яе вы­падкова, працуе ўсё жыццё».

Чытаць далей…

Не памятаю, каго з нас на якія ролі ён па­ставіў. Але атры­малася амаль так. Сяброўка мая вы­брала PR, а я ўжо пяць гадоў пры­свяціла тэме інвалід­насці і шчыра люблю тых лю­дзей, якія стана­віліся маімі героямі.

Пасля першага курса я вярнулася ў «КГ» на практыку. Першы ўрок вельмі важны: праз яго гля­дзіш на прафесію. Тут мяне на­вучылі любіць тое, што я раблю. Не па­вучаючы, а проста робячы сваю справу.

Я неверагодна ўдзячная, што мяне, жур­наліста-пачат­коўца, мала правілі. Можа, гэта потым мне і за­шко­дзіла крыху, хто ведае. Але цяпер я ўс­прымаю асабісты стыль як каш­тоў­насць.

Я сачыла, як уважліва края­знаўцы вычыт­ваюць газетныя палосы перад друкам, ганарылася, калі магла знайсці, што па­правіць, сама… І вучылася пры­дзірліва ста­віцца да працы. Гэта ня­выгад­ная звычка, што твая праца і твая ад­каз­насць не за­канч­ваюцца тваімі аба­вязкамі. Але гэта праўда, тут не бывае хаты з краю. І мне гэта падабаецца.

Laurankova_01І ведаеце, за што я яшчэ люблю «Края­знаўчую газету»? За паліцы кніг. За стосы кніг на сталах. Я люблю лю­дзей, якія любяць кнігі.

Таму не дзіва, што і я потым пры­вяла ў «КГ» сваю сяброўку.

З падзякай за тое, што вы ёсць, спадары краязнаўцы,

 Юлія ЛАЎРАНКОВА

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам