Гісторыя Агратурызм 700 нумароў за 15 гадоў

700 нумароў за 15 гадоў

-

- Рэклама -

З «Краязнаўчай газетай» я пазнаёмілася ў 2004 годзе, калі прыйшла на працу ў Клімавіцкі раённы краязнаўчы музей. Тут гэтае выданне выпісвалі. Калі фінансаванне музея зменшылі, я пачала выпісваць «Краязнаўчю газету» за свае сродкі. І цяпер я пастаянны сябра гэтага выдання. Часценька прывозіла яго бацькам, і яны знаходзілі для себе цікавую інфармацыю.

Мой бацька, Аляксандр Галкоўскі, вядомы ў раёне краязнаўца. Яму падабаецца мова, на якой напісаныя матэрыялы. Вельмі імпануе, што ўжываецца шмат дыялектных словаў, якія жывуць у той ці іншай мясцовасці нашай краіны. А ён нямала падарожнічаў па Беларусі, ведае мноства словаў, якіх няма ў слоўніках.Чытаць далей…

Eviers_01Газета непасрэдна дапамагае мне ў маёй працы. Гэта своеасаблівая краязнаўчая энцыклапедыя Беларусі, якая пастаянна абнаўляецца. Тут можна пазнаёміцца з цікавымі мерапрыемствамі, што праводзяцца музеямі, бібліятэкамі, клубамі ды іншымі ўстановамі.

Цікава даведацца пра знакамітых землякоў з глыбінкі. Прыемна чытаць матэрыялы супрацоўнікаў Клімавіцкага музея, а таксама нашых калегаў з іншых рэгіёнаў.

Жадаю супрацоўнікам «Краязнаўчай газеты» новых поспехаў, актыўных падпісчыкаў і цікавых матэрыялаў. Хацелася б, каб газета выходзіла два разы на тыдзень, але, вядома, гэта залежыць ад грамадзянаў нашай краіны. Калі нас будзе болей у шэрагах падпісчыкаў, то мая мара, мабыць, здзейсніцца.

 Дар’я ЭВЕРС, дырэктар Клімавіцкага краязнаўчага музея

Паважаная рэдакцыя «Краязнаўчай газеты»!

Дазвольце павіншаваць з 15-годдзем вашага выдання і выхадам 700-га нумара «Краязнаўчай газеты»!

Цягам многіх гадоў Мастоўская раённая бібліятэка з’яўляецца актыўным падпісчыкам газеты. Нам вельмі прыемна, што вы друкуеце ўсе матэрыялы аб працы бібліятэк нашага раёна. Дзякуй вам за супрацоў­ніц­тва! Газета з’яўляецца дакладнай крыніцай цікавага і змястоўнага матэрыялу краязнаўчага зместу, які выкарыстоўваюць у працы бібліятэкі, у тым ліку і пры абслугоўванні чытачоў.

Сярод пажаданняў добрых навінаў, актыўных чытачоў і цікавай інфар­мацыі, хочацца прапанаваць, каб газета, калі ёсць такая фінансавая магчы­масць, выходзіла ў поўнакаляровым фармаце (гэта могуць быць нейкія святочныя нумары, альбо 1-я старонка газеты).

 З павагай, Вольга КОРШУН, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Мастоўскай раённай бібліятэкі

Malauka_01Добры дзень, паважаная рэдакцыя «Краязнаўчай газеты». Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды выхаду юбілейнага 700-га нумара газеты і 15-годдзя з дня выхаду яе першага нумара. «Краязнаўчая газета» для мяне гэта, па-першае, крыніца ведаў аб гісторыі культуры Беларусі. Я паважаю выданне, за тое, што ў наш няпросты час газета друкуецца на роднай мове. Сапраўды, як пісаць пра нацыянальную культуру, беларускіх літаратараў, мастакоў, апісваць традыцыі беларускага народа на рускай мове? Магчыма, каб газета друкавалася на дзвюх мовах, то і пашырылася б кола чытачоў, але гэта была б ужо не «Краязнаўчая газета». Дзякую вам за гэта.

Для мяне як бібліятэкара вельмі важна, што на старонках выдання з’яўляюцца артыкулы пра літаратараў і падзеі літаратурнага і бібліятэчнага жыцця краіны. Як гаспадыню, мяне цікавяць матэрыялы пра традыцыйную кухню беларусаў, этнабатанічныя нататкі, рубрыка «Аграсядзіба па-беларуску». Як дапыт­лівы чалавек, я папаўняю свае веды, знаёмячыся з «Малой краязнаўчай энцык­ла­педыяй». Асабліва мне цікава чытаць пра вядомых гістарычных асобаў, якія былі сапраўднымі патрыётамі Беларусі. Гэтыя імёны заслу­гоўваюць таго, каб яны не былі забытыя.

«Краязнаўчая газета» – адна з той невялікай колькасці перыядычных вы­данняў, якой я цікаўлюся, з якой я заўсёды чакаю сустрэчы. Свежы нумар газе­ты не залежваецца ў чытальнай зале бібліятэкі. Як правіла, ён знаходзіцца «на руках» у чытача, і гэта радуе… Я жадаю вам, паважаная рэдакцыя, і далей нес­ці, смела і ўпэўнена, святло беларускасці, нацыянальных традыцыяў, роднай мо­вы да нас, удзячных чытачоў, каб колькасць падпісчыкаў расла з года ў год, каб газета не выжывала, а дастойна працавала, і на яе старонках з’яўляліся но­выя і цікавыя матэрыялы. Буду вельмі рада, калі нашае супрацоўніцтва працяг­нецца. Здароўя, дабра і Божай Спагады вам і вашым сем’ям.

 З павагай, Таццяна МАЛЯЎКА, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам