Гісторыя Агратурызм 700 нумароў за 15 гадоў

700 нумароў за 15 гадоў

-

- Рэклама -

Matulski R_01Паважаны Уладзімір Аляксандравіч!

Ад імя калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прыміце шчырыя віншаванні ў сувязі з 15-годдзем ВЫДАННЯ «КРАЯЗНАЎЧАЙ ГАЗЕТЫ»!

Ад усёй душы жадаю Вам і калектыву выдання росквіту, натхнення і дабрабыту, новых цікавых праектаў, руху толькі наперад да новых дасягненняў і поспехаў. Моцнага здароўя, лёгкага пяра і ўдзячных чытачоў!

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман МАТУЛЬСКІ

Чытаць далей…

Paniz'nik S_01На Вясновае раўнадзенства «Краязнаўчых псалмоў»

высылаю рэха віншавальных прамоў:

а) Хай будзе кожны ваш руплівец-шчаслівец — здароў!

б) А пятнаццацігадавы ўлоў

кожны ваш вастралоў

хай укладвае ў дзеяслоў!

Поспехаў ва ўслаўленні Года малой радзімы, «…бо настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі».

Удзячны вам! Вось мой разлік –

Сяргей ПАНІЗЬНІК, які не зьнік.

(Даслана з г. Кінкардэн, Канада)

 

Szlachouski_01Віншую «Краязнаўчую газету» з юбілеем!

Жадаю творчых поспехаў, добрага накладу, цікавых падзеяў і моцнага-моцнага здароўя калегам.

Аляксей ШАЛАХОЎСКІ, г. Мінск

 

Antanovicz_01Ёсць фільмы папулярныя, а ёсць культавыя, часам не ацэненыя ў прэм’­ерныя паказы, але ад гэтага нічым не горшыя за касавыя блокбастары. Хутчэй наадварот. Гэтаксама і з кнігамі, музыкамі. І выданнямі. «Краязнаўчая газета» ў іх ліку, першы нумар якой меў за гонар трымаць у руках (што трымаць, нават заха­ваць у сваім архіве) пятнаццаць гадоў таму, яшчэ «зялёным» студэнтам другога курса журфака. Тады для чалавека, які вывучае айчынную і замежную куль­туру, такая газета падавалася надзвычай актуальнай і важнай. Такой яна з’яўля­ецца і цяпер, хоць, да жалю, атрымліваецца трымаць у руках далёка не кожны яе нумар. Важная яе беларускасць, якой трымаецца выданне нягледзячы на стэрэа­тып «эканамічнай прывабнасці рускай мовы», важныя і тыя людзі, на якіх трыма­ецца газета, – найперш мясцовых гісторыках-краязнаўцах, якіх часцяком тыя са­мыя мясцовыя прымаюць за дзівакоў. Важныя і тыя праекты, якія арганізоўваюць супрацоўнікі газеты, ладзячы прэзентацыі часцяком малатыражных выданняў, прысвечаных цікавым старонкам айчыннай мінуўшчыны.

Шкада адно – нумар штотыднёвіка жыве ўсяго сем дзён, а тое, пра што пішуць у «Краязнаўчай», мае каштоўнасць, не абмежаваную часам, і, безумоўна, патрабуе актыўнай папулярызацыі. А таму, дасць Бог, будуць выходзіць і асоб­ныя кнігі, брашуры, метадычкі пад грыфам «Бібліятэчкі “Краязнаўчай газеты”», а само выданне будзе набываць папулярнасць праз далучэнне да айчынных і міжнародных праектаў і конкурсаў, знаходзячы новых партнёраў, і самае галоўнае – чытачоў.

Кастусь АНТАНОВІЧ, журналіст, супрацоўнік выдавецкага аддзела Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў, г. Мінск

 

Koszur S_01Маё знаёмства з «Краязнаўчай газетай» адбылося 15 гадоў таму, калі з’яві­ліся на свет яе першыя нумары, і яна застаецца маёй сяброўкай і дарадчыцай па сённяшні дзень. Памятаю, як прыняла ўдзел у віктарыне на тэму «Як ведаем сваю даўніну?», арганізаванай газетай у адным з першых нумароў, і атрымала ў падарунак шыкоўнае выданне паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» на трох мовах з ілюстрацыямі Васіля Шаранговіча. Адкрываю кнігу, чытаю добрыя пажаданні галоўнага рэдактара «КГ», старшыні Беларускага фонду культуры У. Гілепа, і радуюся, што маё сяброўства з краязнаўствам працягваецца і цяпер.

Доўгі час я працавала навуковым супрацоўнікам Карэліцкага раённага края­знаўчага музея і заўсёды знаходзіла на старонках газеты цікавыя матэрыялы па гісторыі і краязнаўстве, а калегам і настаўнікам распавядала пра каш­тоў­насць гэтага выдання ў справе выхавання ў маладога пакалення любові да сваёй зямлі, культуры, роднай мовы. Неўзабаве я і сама стала аўтарам гэтага ўнікаль­на­га выдання, дзе надрукавала шэраг артыкулаў, прысвечаных маёй малой ра­дзіме і яе славутым людзям. Гэтыя матэрыялы потым упрыгожылі старонкі маіх краязнаўчых кніг. Я вельмі ўдзячная рэдакцыі «Краязнаўчай газеты» і Беларус­ка­му фонду культуры за арганізацыю прэзентацыі маёй апошняй кнігі «Залатая пад­кова Свіцязі» ў Літаратурным музеі М. Багдановіча, за цудоўнае асвятленне гэтай падзеі на старонках выдання. Для мяне гэта стала сапраўдным святам і дало на­тхненне на далейшы творчы пошук. Прыемна таксама, што кніга была адзна­ча­ная прэміяй імя А. Дубко.

За гэты час я паспела палюбіць пастаянныя рубрыкі газеты, з якіх даведва­ла­ся пра новыя выстаўкі ў беларускіх музеях і іншых установах культуры («На тым тыдні»), пра лёсы людзей, якія пакінулі свой след у гісторыі, – «Наша гісторыя: ідэі, падзеі, асобы», «Наш каляндар», пра мноства цікавых фактаў, якія павінен ве­даць кожны беларус («Малая краязнаўчая энцыклапедыя»). Мяне вельмі цікавяць усе публікацыі, звязаныя з тэмай турызму. З захапленнем прачытала матэрыялы У. Пучынскага з рубрыкі «Аграсядзіба па-беларуску», вельмі захапіла інфармацыя пра кавалераў Георгіеўскіх крыжоў (знайшла там прозвішча і свайго земляка), «Эт­на­батанічныя нататкі» пра флору Целяханшчыны, і, безумоўна, уважліва сачу за інфармацыяй пра новыя краязнаўчыя выданні. Гэты спіс можна было б пра­доўжыць, бо цікавых матэрыялаў на старонках газеты шмат.

Мне вельмі імпануе павага, з якой рэдакцыя ставіцца да сваіх аўтараў і чытачоў, скіраванасць газеты на захаванне нацыянальных традыцыяў, на падтрымку роднай мовы. Хочацца павіншаваць калектыў рэдакцыі з выхадам 700 нумара газеты і пажадаць плёну ў асветніцкай дзейнасці і высакароднай працы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Буду радая, калі вынікі маёй пошукавай краязнаўчай дзейнасці неўзабаве зноў з’явяцца на старонках любімага і вельмі патрэбнага выдання. Спадарожнага ветру вам, сябры, хай пуцяводная зорка вядзе вас да новых вышыняў!

Святлана КОШУР, г. Карэлічы

Папярэднi артыкулАсоба ў краязнаўстве
Наступны артыкулМой род — мая Радзіма
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам