Гісторыя Агратурызм 700 нумароў за 15 гадоў

700 нумароў за 15 гадоў

-

- Рэклама -

Ужо амаль 5 гадоў чытаю «Краязнаўчую газету» і заўсёды ўспрымаю яе, як пісьмовае ўвасабленне рэчаіснасці. Усе бакі жыцця, мінулага і сучаснага, шырока асвятляюцца на старонках гэтай газеты. Дастаткова выпісаць яе і чытаць – і будзеш інфармаваным. Сёння, як ніколі раней, узрасла цікавасць да гісторыі. Мы заўсёды звяртаемся да дзён мінулых, каб больш дакладна і глыбока ўсвядоміць дзень сённяшні, каб зразумець свае вытокі, карані. Газета выхоўвае любоў да роднага краю, пачуццё годнасці, гонару і павагі да звычаяў, традыцыяў нашых продкаў.Чытаць далей…

«Краязнаўчая газета» адыгрывае важную ролю ў бібліятэчным жыцці. У ёй мы знаходзім карысную інфармацыю – як для чытачоў нашай бібліятэкі, так і для сябе.

Вельмі цікава і захапляльна чытаць рубрыкі «У нашых суседзяў», «Наша гісторыя: ідэі, падзеі, асобы», «Наш каляндар». Шмат удалых здымкаў у кожным нумары. Рэгулярна дасылаю і свае артыкулы ў рэдакцыю і з нецярпеннем чакаю наступны нумар.

Газета вельмі патрэбная. Хачу падзякаваць супрацоўнікам выдання за высокую моўную культуру, адказную працу і прафесіяналізм. У Год малой радзімы зычу вам моцнага здароўя, дабрабыту і святла.

 Наталля КАЗАРЭЗ, метадыст Карэліцкай раённай бібліятэкі

Непрыкметна прайшло 15 гадоў, як я ўпершыню пазнаёміўся з «Краязнаў­чай газетай» і з яе цудоўным калектывам.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНекалі я марыў стаць журналістам, але так атрымалася, што скончыў геа­гра­фічны факультэт: вабілі падарожжы і нязведаныя далі. Да сустрэчы з «Края­знаўчай газетай» я нідзе не друкаваўся, а калі выйшаў на пенсію, пацягнула зве­даць сябе ў журналістыцы. Склаў першую ў жыцці крыжаванку, прысвечаную расліннаму свету, і аднёс у рэдакцыю «КГ»: мне параіў туды звярнуцца выдатны краязнаўца, пісьменнік, на жаль, ужо нябожчык, Анатоль Валахановіч. Мяне гас­цін­на сустрэлі пісьменнік Генрых Далідовіч і Уладзімір Пучынскі, па­знаё­мі­лі з галоўным рэдактарам паважаным Уладзімірам Гілепам. Адной­чы мой куратар Г. Далідовіч сказаў: «А чаму табе, Лявоне, не паспрабаваць напі­саць артыкул?». Напісаў першы ў жыцці артыкул, прысвечаны юбілею Дзяр­жын­ска. Вось так, дзякуючы сваім куратарам-настаўнікам У. Гілепу, Г. Да­лі­довічу, У. Пучынскаму, Аліне Федарэнка я і зрабіў першыя крокі ў журна­лістыцы.

На падпіску «КГ» я не шкадую сродкаў са свайго сціплага пенсійнага бюджэту. Бесперапынна, кожны месяц ужо больш за 13 гадоў я выпісваю і чытаю сваю любімую газету, якая друкуецца на цудоўнай беларускай мове. Знаёмлюся я ў электронным варыянце з іншымі газетамі. У мяне склалася ўражанне, што ні ад­на газета не надала столькі ўвагі і творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы, і юбі­лею кнігадрукавання ў Беларусі і Францыску Скарыну, як «Краязнаўчая газета». На сён­няшні дзень, на мой погляд, гэта самае дэмакратычнае выданне ў Бела­русі! Друкуючы шматлікія матэрыялы на краязнаўчую тэму, газета садзейнічае вы­ха­ванню ў моладзі любові да роднага краю. На жаль, не ўсе навучальныя ўстановы атрымліваюць «Краязнаўчую газету». На пытанне, чаму так адбываецца, мне ў біб­ліятэцы адной з навучальных установаў Дзяржынска сказалі, што не яны вы­зна­чаюць, якія выданні выпісваць. Няўжо чыноўнікам ад асветы лепш вядома, што карысна чытаць маладому пакаленню? Нягледзячы на цяжкасці, невялікі дружны калектыў газеты (а над выданнем акрамя названых працуюць Алесь Сачанка, Ніна Казленя, Наталля Калітка, а таксама Людміла Голубева і Георгій Ткацэвіч) робіць усё, каб газета была цікавай.

Мне падабаецца, што апошнім часам палепшылася якасць друку фота­здым­каў і сеткі крыжаванак, шмат увагі газета надае гістарычнай для Беларусі даце – 100-годдзю БНР.

Добра было б змяшчаць на апошняй старонцы шаржы, карыкатуры (рубры­ка можа быць кшталту «Смейцеся на здароўе!»). А пасадзейнічаць у гэтым змог бы часопіс «Вожык». Неяк намеснік галоўнага рэдактара «Вожыка» Аляксандр Каршакевіч у прыватнай гутарцы сказаў мне, што «Вожык» мог бы дасылаць свае матэрыялы на жаданне якой-небудзь газеты.

Напярэдадні 15-годдзя газеты і з нагоды выхаду 700-га нумара хочацца ад усёй душы павіншаваць калектыў газеты і падзякаваць за стварэнне гэтага вельмі карыснага, цікавага выдання! Буду і надалей з табой, мая любімая газета! Спадзяюся дачакацца і 20-годдзя «Краязнаўчай газеты», і выхаду ў свет яе 1000-га нумара.

 Лявон ЦЕЛЕШ, г. Дзяржынск

Папярэднi артыкулАсоба ў краязнаўстве
Наступны артыкулНавіны БФК
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам