Гісторыя Агратурызм 75 гадоў ад пачатку Асвейскай трагедыі

75 гадоў ад пачатку Асвейскай трагедыі

-

- Рэклама -

Сэрцаў вечны метраном

15 лютага 1943 г. на тэрыторыі Ас­вейскага, Дрысенскага і Расонскага раёнаў фашысты пачалі карную анты­пар­ты­зан­скую аперацыю пад назвай «Wіntеr­zаubеr» («Зімовыя чары»).

Мэтаю аперацыі было стварэнне нейтральнай зоны адчужэння шырынёю ў 40 кіламетраў без жыхароў і населеных пунктаў паміж Дрысай (цяпер Верхня­дзвін­ск) на поўдні і горадам Зілупэ (у Латвіі) на поўначы. Зона ахоплівала раён Ас­вея – Дрыса – Полацк – Расоны – Себеж. Кіраваў знішчэннем вёсак і людзей обер­групэнфюрэр СС Фрыдрых Экельн. Аперацыя праходзіла так: вай­ско­выя часці і паліцэйскія займалі вёскі, расстрэльвалі ўсіх, хто выклікаў падазрэнне ў прыналеж­нас­ці да партызанаў (такімі лічыліся ўсе мужчыны ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў). Знішчалі старых, якія не маглі пераадольваць пад канвоем вялікія адлегласці; жан­чынаў з дзецьмі накіроўвалі ў месцы «другога шлюзавання» – лагеры збору, філь­тра­цыі і адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію, альбо ў іншыя лагеры, блі­жэй­шым з якіх быў лагер смерці Саласпілс каля Рыгі. Усе населеныя пункты спаль­валі. Усяго пад час карнай экспедыцыі ў лютым-сакавіку былі знішчаныя больш за 3900 жыхароў; 7275 чалавек вывезлі ў нямецкае рабства; больш за 2000 трапілі ў лагер смерці Саласпілс.Чытаць далей…

Пра росіцкую трагедыю Ірына Жарнасек напісала кнігу «Будзь воля Твая». Па­мяці нявінна загінулым прысвечаныя і мае кнігі «Пасля вогненных вёсак…» (1980), «Браніслава» (1985), «Освейская трагедия: Книга народной памяти» (1992, перавыданне – 2013).

As'vieja_02As'vieja_01Прапаную чытачам газеты некалькі сваіх вершаў і фотаздымкі, прысвечаныя тра­гедыі народа. На здымку кіеўляніна Змітра Чараднічэнкі я слухаю ў в. Расіца (Верхнядзвінскі раён) расповед цудам ацалелай жыхаркі М. Шутко; у Саласпілсе, дзе «за варотамі стогне зямля», пакутуюць душы сотняў беларускіх дзетак. А як ратавалі сіротаў у латышскіх сем’ях, мне распавядалі не толькі рыжане, але і жыхары дзясяткаў паселішчаў па ўсёй Латвіі.

У Рызе на архіўных картках бачыў пазначанае імя своеасаблівага вязня – Ан­тона, сына Франца, Бубалу, народжанага ўвосень 1942 г. Дзякуючы Божаму цуду я, народжаны на супрацьлеглым беразе Дзвіны, змог сустрэцца пасля вайны з адна­годкам, які цяпер вядомы краязнаўца, піша вершы. У адным з іх – расповед пра

…спаленыя жыцці,

Згарэлыя надзеі і каханні,

Дзе разам сем’і – мацяркі і дзеткі –

Ператварыліся ў гарачае вуголле,

Рассыпаліся попелам халодным,

А душы іх, барвянячы аблокі,

Да злога неба дымам узляцелі…

Удзячны верхнядзвінцам і за тое, што маю званне ганаровага грама­дзя­ніна Асвеі.

Сяргей ПАНІЗЬНІК, пісьменнік, грамадскі дзеяч, кавалер латышскага Ордэна Трох Зорак

 

Сяргей ПАНІЗЬНІК

 Рэквіем па ахвярах Асвейскай трагедыі

(«Божа, вечны спакой дай ім»)

 

Зверху – полымнае неба,

знізу – чорная зямля…

Ад жывіначак – аскепак:

прыгалосак немаўля.

На пажарышчах – ні дыху

у пустэльную лазу.

Ледавік абрушыў крыгу,

смерць – крыжацкую касу.

І не мружацца Асвеі

зацярушаныя веі,

і не вылюблена выя…

Шэрым воўкам

                  Доля вые.

Ну а Памяць, Праўда, Воля

паглынаюцца ў разлом.

…Будзіць гукі раўнаполля

сэрцаў вечны метраном, –

далучыць да Праўды хлеба

Волю роднага жылля…

Нам для Памяці і трэба:

   а д у х о ў л е н а е  н е б а,

   у в а с к р о с л а я  з я м л я.

 

Святло Асвеі

 

Пасерабрыла завея

Латы, кальчугу, браню…

Птушкаю зорнай  Асвея

Аберагала радню.

   Наша Асвея светлая.

   Доля спавіта лаўрамі.

   Наша Асвея смелая

   Мужнымі справамі.

Вера Хрыстовай дарогай

Вывела з полымя нас.

Ты была гордай і строгай, –

Мы твой, Асвея, прыпас:

Мы – твае промні і брамы,

Мы твае дочкі, сыны, –

Птушкі – на ветлыя храмы,

Зорачкі – на курганы.

   Наша Асвея светлая… 

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам