Збяры Віцебшчыну!
Да 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці аддзел бібліятэчнага маркетынгу Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтаваў пазл-акцыю «Мая Віцебшчына». Сутнасць яе ў тым, каб з рознакаляровых пазлаў – выяваў усіх раёнаў вобласці – сабраць карту паўночнага рэгіёна Беларусі. Зрабіць гэта не так проста, як уяўляецца. Падказка ўдзельнікам акцыі – сапраўдная карта Віцебшчыны на малюнку.Чытаць далей…
У акцыі ўжо паўдзельнічалі наведнікі бібліятэкі, супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама, тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ды інш. Актыўна «складвалі» з пазлаў свой рэгіён удзельнікі бібліятэчных клубаў «Сустрэча» і «Арыенцір».
У лютым пазл-акцыя «Мая Віцебшчыны» рушыць у падарожжа па бібліятэках сістэмы, каб у ёй маглі паўдзельнічаць наведнікі сельскіх бібліятэк.
Сачыце за публікацыямі ў «Краязнаўчай газеце».
Ірына Макарэвіч, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Браслаўскай ЦБ