Гісторыя Агратурызм Абласное аддзяленне фонду культуры

Абласное аддзяленне фонду культуры

-

- Рэклама -

Набыткі Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры»

 1. Арганізаваныя мерапрыемствы Міжнароднай праграмы «Шляхамі Скарыны: да 500-годдзя вы­дання Пражскай Бібліі». Адбыліся музычныя канцэрты артыстаў сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага ў Кракаве, Празе, Падуі, Фларэнцыі і Рыме. Усталяваная мемарыяльная дошка ў го­нар святых Мяфодзія і Кірылы ў саборы Сан-Клемента ў Рыме. Пераданае факсі­міль­нае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» Падуанскаму ўніверсітэту.Чытаць далей…

2. Праводзіцца абласны конкурс на лепшы малюнак помніка гісторыка-культурнай спадчыны, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў і ў межах Года малой радзімы.

3. Рэалізавана культурна-асветніцкая праграма «Шляхамі знакамітых землякоў» (Мінск, Маладзечна, Заслаўе, Слуцк, Салігорск, Смаргонь, Навагрудак, Вілейка і інш.).

4. Правядзеная Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына роду Агінскіх і яе значэнне для сучаснага развіцця грамадства» (Беларусь, Расія, Літва, Польшча, Україна; сумесна з Мясцовым дабрачынным фондам «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага»).

5. Ажыццёўлена даследаванне па вывучэнні практык сацыяльнай адказнасці бізнэсу і дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры ў межах Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад для бізнэсу Беларусі» 2016 і 2017 гг. (сумесна з Цэнтрам міжкультурнага дыялогу і сацыяльнага развіцця Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва і пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь).

6. Праведзены шэраг круглых сталоў, прысвечаных пытанням кансервацыі і ўвя­дзен­ня ў турыстычны абарот сядзібы Святаполк-Чацвярцінскіх у в. Жалудок Гродзенскай вобласці.

7. Падрыхтаваныя дакументы да стварэння культурна-турыстычнага кластара «Гісторыя і сучаснасць» (сумесна з Мясцовым гісторыка-культурным фондам «Ляліва» і Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва).

8. Праведзены шэраг суботнікаў па добраўпарадкаванні тэрыторыі помніка гіс­то­рыка-культурнай спадчыны – сядзібы роду фон Гутэн-Чапскіх у в. Прылукі.

9. Перададзеныя мастацкія творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Яўгена Ждана Сноўскай сярэдняй школе.

Павел САПОЦЬКА

 

Папярэднi артыкулКонкурс імя І. Ушакова
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам