Гісторыя Агратурызм Ад памяці людской...

Ад памяці людской…

-

- Рэклама -

«Насустрач любові людской»

Так называлася літаратурная гадзіна, якая прайшла 9 жніўня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы і была прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля.

Чытаць далей…

Пачалося мерапрыемства расповедам аб жыццёвым і творчым шляху класіка, лёс якога быў звязаны з Карэліцкай зямлёй. Успамінамі падзялілася дачка пісьменніка Наталля Іванаўна, якая расказала шмат цікавага пра бацьку.

Bibliyateka      Змястоўнымі выступленнямі парадавалі прысутных намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Бажэна Ганушкіна, а таксама чытачы бібліятэкі, якія асабіста ведалі Янку Брыля: мясцовы пісьменнік, краязнаўца, былы настаўнік Іван Вярбіцкі і старшыня Савета ветэранаў Ніна Яфрэмава.

Кніжная выстаўка «Народны пісьменнік – Янка Брыль» ладзілася на аснове матэрыялаў з фондаў бібліятэкі, дзе экспанавалася мастацкая спадчына творцы і даследаванні жыццёвага і творчага шляху славутага земляка.

Прыемна гучалі на імпрэзе скрыпка і цымбалы, чыталіся ўрыўкі з апавяданняў і вершы Янкі Брыля, што напоўненыя непаўторнай сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі – творы, якія заклікаюць любіць Бацькаўшчыну, народ, пявучую беларускую мову.

Наталля КАЗАРЭЗ, метадыст Карэліцкай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам