Гісторыя Агратурызм Ад продкаў -- нашчадкам

Ад продкаў — нашчадкам

-

- Рэклама -

Крокі і сляды на зямлі

 Нядаўна ў Мінску прайшла канферэнцыя, дзе падвялі вынікі праекта «Са­дзе­янне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міні­стэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. За тры гады ажыццяўлялася праца ў васьмі галінах эканомікі – экатурызм, зялёны транспарт, фітавытворчасць, эканавацыі ды інш. Акурат пра здабыткі ішла гавор­ка на мерапрыемстве. Мы ж спынімся на некаторых.

Дзякуючы праекту пашырыліся веды грамадскасці аб прынцыпах і ідэях зя­лё­най эканомікі, праз рэалізацыю пілотных праектаў у рэгіёнах з’явілася магчы­масць пазнаёміцца з ёй, былі створаныя эфектыўныя механізмы сумеснай працы гра­мад­скіх арганізацыяў, мясцовых адміністрацыяў і бізнес-арганізацыяў па ажыц­цяўленні ініцыятываў.Чытаць далей…

zialon-ekanomika_1З 23 пілотных праектаў і ініцыятываў у розных рэгіёнах на­шай краіны 16 ажыццёўленыя з прыцягненнем грамадскіх арганізацыяў у сумеснай пра­цы з дзяржаўнымі органамі, прадпрымальніцкімі супольнасцямі і фермерамі. Ад­ным з галоўных сацыяльных дасягненняў стала стварэнне 50 новых працоўных месцаў і забеспячэнне 270 чалавек дадатковай занятасцю. Да прыкладу: у Брэсце створаны комплекс па перапрацоўцы адыходаў драўніны на біяпаліва; на базе заказніка «Налібоцкі» створаны гадавальнік для штучнага вырошчвання птушак цецеруковых пародаў; у Жыткавічах нала­джа­нае атрыманне высокаэфектыўных арганічных угнаенняў шляхам глыбокай пе­ра­працоўкі сапрапелю. Эксперты распрацавалі экатурыстычныя і марке­тын­га­выя стратэгіі для заказнікаў «Прыбужскае Палессе» і «Свіцязянскі», створа­ныя ўмовы для развіцця эка­турызму і інфармацыйна-экалагічных цэнтраў заказ­ні­каў; для палацава-паркавага ансамбля Радзівілаў у Нясвіжы распрацаваная стра­тэ­гія развіцця зялёнага транспарту і па­стаўлены першы ў Беларусі турыстычны аўтобус.

У галіне фітавытворчасці ў Мядзельскім раёне адкрыты вытворча-наву­чаль­ны цэнтр «Фітатэрапія ХХІ стагоддзя», ствараецца ўстойлівая сістэма збору і першаснай перапрацоўкі дзікарослых зёлак, а таксама – умовы для вырошчвання іх мясцовымі жыхарамі на сваіх падсобных гаспадарках дзеля ат­ры­мання дадатковага прыбытку. А ў Камянецкім раёне тэрыторыя чатырох вёсак пераўтвораная ў фітатурыстычную дэстынацыю і месца вырабу фітагарбатаў, рас­працаваны адмысловы фітатурыстычны маршрут «Водар Белавежжа». А ў парку Горні (Лідскі раён) адкрыты першы ў краіне рэгіянальны лясны экалагічны адукацыйны цэнтр; распрацаваныя па чатыры комплексныя турпакеты для за­каз­нікаў «Азёры» і «Налібоцкі»; «Краязнаўчая газета» распа­вя­дала чытачам пра адкрыты сёлета ў Бярэзінскім біясфер­ным запаведніку Цэнтр міфалагічнага турызму.

У галіне эканавацыяў у Мар’інагорскай гімназіі адкрыты першы ў краіне зя­лёны дах, а ў Гомелі – лінія па вытворчасці першага ў нас экалагічна бяспечнага антыфрызу. Дзякуючы праекту сельгасвытворцы і фермерскія гаспадаркі Смар­гонскага, Ашмянскага і Валожынскага раёнаў пераходзяць на еўрапейскія стан­дар­ты ў вядзенні арганічнай сельскай гаспадаркі. Унікальная мабільная тэхна­ла­гічная ўстаноўка па вытворчасці аргана-мінеральных угнаенняў з даступнай у аг­ра­гаспадарках біямасы з’явілася ў Чэрвеньскім раёне, а ў Смалявіцкім – тры дэ­манстрацыйныя пляцоўкі па арганічным земляробстве для вырошчвання экала­гіч­на бяспечнай прадукцыі для школьнага харчавання і папулярызацыі ўстойлі­ва­га землекарыстання сярод моладзі.

Вядома, гэта далёка не ўсе праекты, што ажыццёўленыя ў краіне апошнім часам, але і яны ўражваюць. Бо мала канстатаваць «мы павінны перадаць дзе­цям і ўнукам тое, што атрымалі ад продкаў», казаць «чалавек сваёй дзей­насцю наносіць шкоду зямлі, лясам, рэкам ды азёрам». Верагодна, наспеў час рабіць канкрэтныя крокі, каб змяніць сітуацыю. Некаторыя акурат і робяцца на нашай замлі на нашых вачах.

Наш кар. (па матэрыялах прэс-офіса ПРААН у Беларусі)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам