Гісторыя Агратурызм Адметнасці і цікавосткі рэгіёна

Адметнасці і цікавосткі рэгіёна

-

- Рэклама -

Мастоўскія турыстычныя сцежкі

 Вывучэнне гісторыі краіны пачынаецца з да­следавання гісторыі вуліцы, вёскі, раёна, горада. Су­працоў­нікі Мастоў­скай раённай бібліятэкі імкнуцца на­запасіць як мага больш інфармацыі аб сваім краі, каб потым за­бяс­печыць ёю сваіх карыс­таль­нікаў. 20 лютага ў Мастоўскай раённай бібліятэцы ад­былася прэ­зентацыя да­памож­ніка «Турыс­тыч­нымі сцеж­камі Мас­тоў­шчыны», створанага су­працоў­нікамі ад­дзела бібліятэчнага маркетынгу. На ім­прэзу, пры­мер­каваную да Года малой ра­дзімы, былі за­прошаныя вучні восьмых класаў мас­тоў­скай гім­назіі № 1. Да мера­прыем­ства была пад­рых­таваная кніжная вы­стаўка «Мастоў­скі край цудоўны і загадкавы».

Аўтар гэтых радкоў па­знаёміла ўдзель­нікаў ім­прэзы з най­прыгажэй­шымі ку­точ­камі Мас­тоў і Мас­тоў­скага раёна, па­казаў­шы іх выявы ў элект­роннай прэ­зентацыі. Пры­сутныя да­ведаліся пра касцёл Святой Ганны ў в. Лунна (па­будаваны ў 1782 г.), храм Свяціцеля Мікаля Цудатворца ў в. Дубна (па­будаваны ў 1844 г.), адзі­ны ў нашай краіне падвесны пеша­ходны мост у раённым цэнтры, пом­нік не­смярот­ным за­каханым Яну і Цэцыліі ў в. Багатырэвічы. На старонках да­памож­ніка згад­ваецца вёска Мінявічы, з якой звяза­нае жыццё пісь­мен­ніцы Элізы Ажэшкі і паэта Міхася Явара.Чытаць далей…

Вучні даведаліся пра музеі Мас­тоў­скага раёна – Гудзевіцкі дзяр­жаўны літаратурна-края­знаўчы музей, Мас­тоў­скі дзяр­жаўны музей «Лес і чалавек», музей Маці ў Мікелеў­шчын­скім дзіцячым са­дзе – сярэдняй школе.

Таксама ў дапаможніку са­браныя матэрыялы пра гістарычныя каш­тоўнасці і прыродныя багацці краю. Ліпічан­ская пушча за­чаруе любога турыста, а гас­падары агра­ся­дзібаў заў­сёды гатовыя пры­няць гасцей.

Mastouskaja_01На прэзентацыю былі за­прошаныя мене­джар турыс­тычнай кам­паніі «Лоры­Стур» Ларыса Ваў­чок і паэт­ка Галіна Васілеў­ская. Галіна Іосіфаўна пра­чытала свой верш, пры­свечаны Мастам. Л. Ваўчок цікава і змяс­тоўна рас­казала пра турыстычныя маршруты па нашым рэгіёне, прыгадала легенды пра Масты. Не за­сталіся па-за ўвагай мясціны, звя­заныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны – Мемарыял героям-зем­лякам і ахвярам фашызму, зям­лянка-музей у в. Шымкі, была згаданая і в. Княжаводцы, якую спалілі карнікі 23 ліпеня 1943 г.

 Ірына Кавалеўская, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Мастоўскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам