Гісторыя Агратурызм Адмысловая прэмія для творцы

Адмысловая прэмія для творцы

-

- Рэклама -

Брэсцкую мядовую прэмію ўручылі ў Пружанах

 У адзін з апошніх дзён лютага ў Музеі-сядзібе «Пружан­скі палацык» ад­былася важная па­дзея – уручэнне чарговай Брэсцкай мядовай літаратурнай прэміі, якую заснаваў у 2001 го­дзе Мікола Папека – паэт і пчаляр з вёскі Лінова.

Цэлы пуд мёду гэтым разам атрымаў таленавіты пра­заік, чалавек са светлай душою і шырокімі пачуццямі, сапраўд­ны майстар беларускага літаратурнага слова Валерый Гапееў, які нара­дзіўся на Гомель­шчыне, але жыве і працуе на Івацэвіч­чыне.Чытаць далей…

Утульная зала палацыка студзёным днём 24 лютага на­поўненая была цікавымі людзьмі – паэтамі, пра­заікамі Брэстчыны, якія прад­стаўлялі Саюз беларускіх пісь­меннікаў і казалі пра талент В. Гапеева. Здавалася, што мёд сонечнага колеру і «пчолка» – значок, што атрымаў акрамя мёду, дып­лома і граматы лаўрэат, – пры­неслі ў залу асаблівую цеп­лыню. Гэта была не проста су­стрэча талентаў Брэст­чыны – тут са­браліся людзі, якія нясуць любоў да беларускага слова сваім чытачам.

MiadovajaPremija_01В. Гапееў – аўтар кніг, якія добра вядомыя беларускім чытачам: «Пастка на рыцара», «Ноч цмока», «Праклён», «Ведзь­міна тоня», «Мая мілая ведзь­ма» ды інш. Самі на­звы твораў вы­клікаюць цікавасць і жаданне да­ведацца, што ха­ваецца за імі. Безумоўна, ёсць містыка – тая, што існуе, але мы не можам яе па­тлумачыць. Ад­нак пры вялікім жаданні любыя містычныя з’явы рас­шыф­роў­ваюцца. В. Гапееў піша для мола­дзі, у сваіх творах за­кранае вельмі важныя пытанні – жыццё, што­дзённы і што­га­дзінны выбар чалавекам свайго шляху і ўчынкаў, мараль­ныя каштоўнасці, мес­ца чалавека ў грамад­стве… У яго творах – нашае жыццё са сваёй на­пружанас­цю, праблемамі і вырашэннем таго, як застацца чалавекам. Прыроджаная інтэлігент­насць, высокі прафе­сія­налізм, прыем­ная літаратурная беларуская мова сфар­мавалі цэльны вобраз пісь­менніка.

Як заўсёды, выбар М. Папекам кандыдата на мядовую прэмію не­выпадковы – В. Гапееў ад­крыў усім пры­сутным не толькі свой літаратурны талент, але і талент Чалавека з вялікай літары. Хочацца далучыцца да віншаванняў і па­жадаць празаіку далейшых творчых поспехаў.

 Валянціна Нідзелько, навуковы супрацоўнік музея

 На фота: паэт-пчаляр Мікола Папека і лаўрэат мядовай прэміі Валеры Гапееў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам