Гісторыя Агратурызм Адраджаецца рамяство бортнікаў

Адраджаецца рамяство бортнікаў

-

- Рэклама -

Мядовы век бортніцтва

 Са старажытнасці бортніцтва паступова пачынае развівацца і прымаць рысы развітага промыслу. Яно перарсло ў галіну гаспадаркі на дзяржаўным (вялікакняскім) узроўні.

Ад самага пачатку бортнікі забяспечвалі патрэбы сваёй сям’і і сваякоў, але з часам спрактыкаванасць і спрытнасць расла, ад чаго павялічваўся прыбытак у натуральным выглядзе: мёд і воск. Гэта паўплывала на хуткае развіццё промыслу з натуральнага ўжывання прадуктаў да эканамічнага рэсурсу.

Ужо ў IX – XII стст. асноўнымі таварамі вывазу былі воск і мёд – прадукцыя нашых земляў трапляла ў краіны Заходняй Еўропы і Міжземнамор’я.Чытаць далей…

Але ж залаты век бортніцтва прыйшоўся на XIV – XVI стст., на часы існавання ВКЛ, калі ўсталяваўся попыт на воск і мёд сярод розных краінаў Еўропы. У гэтыя часы воск і мёд складалі асноўную частку вывазу тавараў з тэрыторыі ВКЛ. Прыбытковасць здабычы мёду і воску ў 7 – 10 разоў была большая за вываз лесу.

Так, амаль 500 гадоў таму праз пяць асноўных мытных камораў было вывезена 66,1 тыс. тонаў мёду ў сотах (для параўнання: у 2014 г. толькі 23 тоны). Аб’ём вывазу ў Еўропу ў сучасных цэнах склаў бы 1,7 млрд даляраў (трэба ўлічваць, што ў тыя часы такі грашовы аб’ём быў у некалькі разоў большы, чым сёння).

Менавіта ў мядовы век падарожнікі заўважылі, што па тэрыторыі ВКЛ бягуць звычайныя і мядовыя рэкі, бо бортніцтва ўзнялося на новы ўзровень – самабытная незалежная галіна Вялікай гаспадаркі. Гэта ўсё пацвярджаецца колькасцю борцей (у тым ліку калодаў): па падліках навукоўца М. Вітвіцкага іх колькасць перавышала 1 – 1,5 млн заселеных борцей і яшчэ ў 2 – 3 разы больш незаселеных, або падрыхтаваных. Гэты маштаб проста ўражвае ў параўнанні з сённяшнімі падлічанымі раямі ў колькасці да 200 тыс.

Экстэнсіўнае развіццё абумовіла міграцыйныя працэсы – з’явіліся новыя паселішчы, што спецыялізаваліся на здабычы мёду. Так, звесткі пра такія паселішчы засталіся і сёння: у Беларусі вядома каля 300 вёсак з «бортнай» тэрміналогіяй (бор, ліпаўка, доўжані, калода, борці, востраў).

Акрамя таго, што бортніцтва пашыралася па ўсёй тэрыторыі, яно ахапіла і вялікія гарады: Вільня, Гродна, Віцебск, Мінск і інш. Тут з’яўляюцца найбуйнешыя арганізацыі – бортныя брацтвы або цэхі з усімі атрыбутамі (статут, сцяг, прысяга, абавязкі, правілы). Яны выконвалі ролю вялікай бортнай карпарацыі ў сучасным значэнні. Брацтвы займаліся вытворчасцю воску, продажам мёду, воску, мядовых напояў, дабрачыннасцю.

Паступовае развіццё бортніцтва справакавала з’яўленне аднаго з самых дасканалых на той час у Еўропе пісаных заканадаўстваў. Ужо ў Трэцім Статуце ВКЛ для бортніцтва было прадугледжана 7 артыкулаў (з 488).

Усё гэта дазваляе казаць, што бортніцтва было не проста промыслам, а важнай галіной Вялікай гаспадаркі. Попыт і наяўнасць вялікай лясной прасторы стварылі ўмовы для выдзялення з простага збіральніцтва арганізаванай галіны гаспадаркі, дзе існавалі свае законы, карпарацыі (цэхі), рэгуляцыйная сістэма ды іншае.

 Паводле публікацыі Івана ВОСІПАВА на www.bortnictva.by (партале ўстановы развіцця традыцыйнага бортніцтва «Братэрства Босых Бортнікаў»)

(Цалкам чытайце ў № 42 “Краязнаўчай газеты”)

Папярэднi артыкулВачыма замежных вандроўнікаў
Наступны артыкулБудзем памятаць мы…
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам